thumb|Франчэска Бараміні. Царква Сант-Іва-ала-Сапіенца. Рымскі ўніверсітэт Ла Сапіенца () — універсітэт, заснаваны ў Рыме Папай Баніфацыем VIII у 1303 годзе. Гэта была другая навучальная ўстанова ў «вечным горадзе» і, у адрозненне ад тэалагічнай школы пры папскім двары (заснаванай у 1244 годзе), яно прызначалася для людзей свецкіх.
Пасля разграблення Рыма імперцамі Леў X аб’яднаў абодва ўніверсітэта пад адным дахам у будынку пад назвай «мудрасць» (La Sapienza). Гэта слова выкарыстоўваецца для абазначэння Рымскага ўніверсітэта дагэтуль. Жамчужынай універсітэцкага гарадка з’яўляецца барочная царква Сант-Іва ала Сапіенца з мудрагелістым спіралепадобным завяршэннем у выглядзе штопара ці барановага рога — агульнапрызнаны шэдэўр Франчэска Бараміні.
У наш час лік студэнтаў Рымскага ўніверсітэта перавышае 147 тысяч. У розны час у Сапіенцы выкладалі і працавалі: хімік С. Каніцара, геометр Э. Бельтрамі, матэматык В. Вальтэра, фізік Э. Фермі, геометр Ф. Северы, фізік Э. Амальдзі, гісторык Р. Б’янкі-Бандзінелі, сацыёлаг Франка Ферароці, пісьменнік Прэдраг Мацвеевіч, усходазнавец Іосіф Алаізій Асемані.
Сярод выпускнікоў Універсітэта — урач і педагог Марыя Мантэсоры, пісьменнік Габрыэле д’Анунцыа, кінарэжысёр Бернарда Берталучы, астраном Вінчэнца Чэрулі, семіёлаг і пісьменнік Рэната Прада Арапеса
Спасылкі Афіцыйны сайт Рымскага ўніверсітэта