Балканскія горы, Ста́ра-Планіна́ (, , , ) — буйная горная сістэма ў Балгарыі (заходнія адгор’і таксама на тэрыторыі сучаснай Сербіі).

Перасякаюць Балгарыю з захаду на ўсход, падзяляючы яе на Паўночную і Паўднёвую Балгарыю. Даўжыня гор — каля 555 км, вышыня да 2376 м (гара Боцеў). З’яўляюцца натуральным працягам Паўднёвых Карпат, перасечаныя ракой Дунай ля Жалезных варот. Сталі асновай назваў Балканскі паўвостраў і Балканы.

Геалогія Горы складзены пераважна з гранітаў дакембрыю і палеазою, сланцаў, мезазойскіх вапнякоў, пясчанікаў, флішу. Развіты карст. Маюцца радовішчы медных, свінцова-цынкавых і жалезных руд, каменнага і бурага вугалю, шматлікія мінеральныя крыніцы.

Рэльеф і гідраграфія Вяршыні гор згладжаныя. Пакатыя паўночныя схілы пераходзяць у перадгор’і. Паўднёвыя схілы больш стромкія, прарэзаныя далінамі рэк Іскыр, Луда-Камчыя.

Карставыя пячоры Маруга Сыева-Дупка

Гл. таксама Шыпкінскі перавал

Літаратура

Географические названия мира: Топонимический словарь. / Поспелов Е. М. — М: АСТ, 2001. География. Современная иллюстрированная энциклопедия. / Под редакцией проф. А. П. Горкина. — М.: Росмэн. 2006.

Спасылкі

Стара Планіна Галерэя фатаграфій Балканскіх гор Вялікая калекцыя фатаграфій з Балканскіх гор

Катэгорыя:Горныя сістэмы паводле алфавіта Катэгорыя:Балканы Катэгорыя:Горы Балгарыі Катэгорыя:Горы Сербіі Катэгорыя:Горныя сістэмы Еўропы