Шлам (ад — бруд) — адходы прадукту, якія складаюць пылавыя і дробязныя яго часткі, што атрымліваюць у выглядзе асадка пры прамыванні якога-небудзь руднага матэрыялу. таксама:
Парашкападобныя субстанцыі, звычайна змяшчаюць высакародныя металы, выпадаючыя ў асадак пры электролізе медзі, цынку і іншых металаў. Нерастваральныя адклады ў паравых катлах у выглядзе глею і цвёрдага асадка. Для выдалення шлама кацёл прадзьмухваюць або праводзяць тэрмасіфоннае выдаленне шлама. Брудны асадак каменнага вугалю ці руды пры мокрым узбагачэнні. Асадак у выглядзе дробных часціц, які ўтвараецца пры адстойванні або фільтрацыі вадкасці. Прадукт мокрага памолу кварцавага пяску — пясчаны шлам. Разбураная парода, якая выносіцца буравым растворам з забою свідравіны на паверхню.
Літаратура
Катэгорыя:Металургія