Карл Густаў Якаб Яко́бі (; 10 снежня 1804 — 18 лютага 1851) — нямецкі матэматык. Унёс вялікі ўклад у комплексны аналіз, лінейную алгебру, дынаміку і іншыя раздзелы матэматыкі і механікі. Родны і малодшы брат расійскага акадэміка, фізіка Барыса Сямёнавіча Якобі (малодшы на 3 гады).

Член Берлінскай акадэміі навук (1836), Лонданскага каралеўскага таварыства (1833), член-карэспандэнт Парыжскай акадэміі навук (1830), замежны член-карэспандэнт Пецярбургскай Акадэміі навук (1830, з 1833 — яе ганаровы сябра), член Венскай (1848) і член-карэспандэнт Мадрыдскай акадэміі (1848).

У 1825 г. скончыў Берлінскі ўніверсітэт, працаваў у ім. У 1829—1843 гг. прафесар Кёнігсбергскага ўніверсітэта.

Літаратура Гусак А. А.,Гусак Г. М.,Брычыкава А. А. Даведнік па вышэйшай матэматыцы — Мн.: ТетраСистемс, 2007. — С.552 — С. 255.

Спасылкі

Катэгорыя:Выкладчыкі Кёнігсбергскага ўніверсітэта Катэгорыя:Члены-карэспандэнты Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук Катэгорыя:Ганаровыя члены Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук Катэгорыя:Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Члены Французскай акадэміі навук Катэгорыя:Дыферэнцыяльныя геометры Катэгорыя:Члены Прускай акадэміі навук