Азатаванне — тэхналагічны працэс хіміка-тэрмічнай апрацоўкі, пры якой паверхню розных металаў або сплаваў насычаюць азотам ў спецыяльным азатуючым асяроддзі. Павярхоўны пласт вырабу, насычаны азотам, мае ў сваім складзе раствораныя нітрыды і набывае падвышаную каразійную стойкасць і найвысокую мікрацвёрдасць. Па мікрацвёрдасці азатаванне саступае толькі барыраванню, у той жа час пераўзыходзячы цэментацыю і нітрацэментацыю (нязначна).
Металы і сплавы, якія падвяргаюцца азатаванню Сталі вугляродзістыя і легаваныя, канструкцыйныя і інструментальныя. Высокахромістыя чыгуны, высокахромістыя зносаўстойлівыя сплавы, хром. Тытан і тытанавыя сплавы. Берылій. Вальфрам. Ніобіевыя сплавы. Парашковыя матэрыялы.
Літаратура
Катэгорыя:Дыфузійнае насычэнне паверхні металу Катэгорыя:Тэхналогіі машынабудавання Катэгорыя:Металургічныя працэсы і аперацыі Катэгорыя:Матэрыялазнаўства