Пётр Антонавіч Акуцыёнак (т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с. — ) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір стралковага ўзвода 685-га стралковага палка 193-й стралковай дывізіі 65-й арміі Цэнтральнага фронту, Герой Савецкага Саюза (30.10.1943), малодшы лейтэнант.

Біяграфія

П. А. Акуцыёнак нарадзіўся 23 сакавіка 1923. У 1923 годзе скончыў сярэднюю школу. Працаваў масавіком у раённым Доме культуры. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны добраахвотна ўступіў у атрад па барацьбе з варожымі дыверсантамі. Затым пасля эвакуацыі працаваў у калгасе ў Ошскай вобласці Кіргізіі. З 1942 г. на фронце. У 1943 годзе скончыў ваеннае вучылішча.

Удзельнік Курскай бітвы. Асабліва вызначыўся ў баях каля горада Лоеў (Гомельская вобласць, Беларусь) у кастрычніку 1943 г. Узвод пад камандаваннем малодшага лейтэнанта П. А. Акуцыёнка захапіў плацдарм на правым беразе Дняпра і утрымліваў яго да падыходу асноўных сіл.

Акуцыёнак П. А. загінуў у баі 15 кастрычніка 1943 г. Пахаваны ў брацкай магіле ў Лоеве.

Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза Ордэн Леніна

Памяць Імя Героя носяць: Вуліца ў гарадскім пасёлку Лоеў Гомельскай вобласці; Вуліца і школа ў Шуміліна Віцебскай вобласці. Устаноўлены мемарыяльныя дошкі: Ў Лоеве на вуліцы, якая носіць імя Героя; Ў Шуміліна на будынку школы (у 1962 годзе). Імя Героя занесена ў Кнігу народнай славы Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці Загадам Міністра абароны СССР П. А. Акуцыёнак навечна залічаны ў спісы асабістага складу вайсковай часткі

Літаратура Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382. Зайцев А. Д., Рощин И. И., Соловьёв В. Н. Зачислены навечно. В 2 кн. Кн. 1. (Абросимов — Ляпота) — М.: Политиз, 1990. — 383 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-250-01378-3 (Кн. 1)

Спасылкі

Этот день в истории 25 марта Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 21 сентября 1964 г. № 429 «О присвоении имён защитников Родины школам Витебской области»

Катэгорыя:Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Шуміліне Катэгорыя:Афіцэры СССР Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі Курскай бітвы Катэгорыя:Памерлі ў Лоеўскім раёне Катэгорыя:Пахаваныя ў Лоеве