Раман Хэст Лоб (, нарадзіўся 2 ліпеня 1990 года ў Дзюсельдорфе) — нямецкі спявак, прадстаўнік Германіі на конкурсе песні Еўрабачанне 2012 .

Музычная кар’ера выканаўцы пачалася ў 2006 годзе. Тады ён прыняў удзел у конкурсе «Deutschland sucht den Superstar» DSDS: Roman Lob scheidet aus — Magazin — Rhein-Zeitung, аднак з-за праблем з галасавымі звязкамі быў вымушаны пакінуць шоу.Roman Lob | Das Erste: Eurovision Song Contest — Teilnehmer Неўзабаве пасля гэтага ён працягнуў выступаць, стаўшы удзельнікам альтэрнатыўнага рок-гурта «Rooftop Kingdom».

16 лютага 2012 года стаў пераможцам нацыянальнага адборачнага этапу Еўрабачання, што дазволіла яму прадстаўляць сваю краіну на гэтым конкурсе.Roman Lob for Germany with «Standing Still» | News | Eurovision Song Contest — Baku 2012. Кампазіцыя «Standing Still» будзе выканана ў фінале 26 мая .

Катэгорыя:Германія на конкурсе песні Еўрабачанне Катэгорыя:Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне