Арман Барэль (; , Ла-Шо-дэ-Фон, кантон Нёўшатэль, Швейцарыя — , Прынстан, штат Нью-Джэрсі, ЗША) — швейцарскі матэматык.

Навучаўся ў Швейцарскай вышэйшай тэхнічнай школе Цюрыха, вучань Хайнца Хопфа. З 1949 года Барэль пераязджае ў Парыж, дзе становіцца вучнем Жана Лерэ.

Асноўныя працы Барэля ляжаць у галіне алгебры, у асаблівасці тэорыі груп Лі, дзе ён ужыў спектральныя паслядоўнасці Лерэ да пытанняў тапалогіі груп Лі, алгебраічнай геаметрыі, асабліва ў тэорыі алгебраічных груп, дзе ён плённа супрацоўнічаў з Жакам Тытсам (у прыватнасці за гэтыя працы Тытс атрымаў у 2008 годзе Абелеўскую прэмію) і алгебраічнай тэорыі лікаў.

А. Барэль быў пляменнікам іншага выбітнага матэматыка — Э. Барэля, але ніякіх адносін з ім не падтрымліваў.

Удзельнік знакамітай групы «Нікаля Бурбакі», прычым адзін з нямногіх яе ўдзельнікаў — не французаў.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Матэматыкі Швейцарыі Катэгорыя:Таполагі Катэгорыя:Алгебраічныя геометры Катэгорыя:Бурбакі Катэгорыя:Члены Французскай акадэміі навук Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Бальцана