Э́льба (, ) — востраў Тырэнскім моры, у італьянскім рэгіёне Таскана за 20 км ад прыбярэжнага горада Грасета.
Эльба з'яўляецца найбольшым востравам Тасканскага архіпелага і трэцім па плошчы востравам у Італіі пасля Сіцыліі і Сардзініі. Плошча вострава 223 км². Складзены пераважна з граніту. Берагавая лінія ўтварае шматлікія бухты. Паверхня вострава гарыстая. Галоўны порт — Партаферайо.
На тэрыторыі Эльбы і іншых астравоў Тасканскага архіпелага — (Гаргоны, Капрайі, Піянозы, Мантэкрыста, Джыліа і Джыянутры) знаходзіцца Нацыянальны парк тасканскага архіпелага. Французскі востраў Корсіка знаходзіцца ў 35 км на захад.
У 1814—1815 гг. на востраве Эльба знаходзіўся з ссылцы Напалеон I.
Літаратура
Спасылкі
Востраў Эльба на сайце «Италия по-русски» Востраў Эльба на турыстычным партале «Мир красив!»
Катэгорыя:Тасканскі архіпелаг Катэгорыя:Рэзідэнцыі Напалеона