Атланта () — горад у ЗША, сталіца і найбуйнейшы горад у штаце Джорджыя, адміністрацыйны цэнтр графства Фултан (хоць асобныя часткі горада размешчаны ў іншых графствах штата).

Насельніцтва (па стане на ліпень 2007) — у межах гарадской мяжы 519145 чалавек (34-ы ў ЗША), у межах агламерацыі Атланты, па ацэнцы на 1 ліпеня 2007 года, — 5.626.400 чалавек (9-ы ў ЗША).

У пачатку XXI стагоддзя Атланта набыла статус аднаго з міжнародных дзелавых цэнтраў, што дало магутны штуршок эканамічнаму і сацыяльнаму развіццю горада. З 2000 па 2006 рост агламерацыі Атланты (на 20,5 %) стаў самым буйным у ЗША.

Геаграфія Горад размешчаны на градзе ўзгоркаў на поўдзень ад ракі Чатахучы. Плошча горада складае 343 км², плошча агламерацыі — 21694 км².

Насельніцтва

Гарады-пабрацімы

Спорт Атланта Трэшэрз Атланта Хокс

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Марцін Лютэр Кінг Вольга Корбут Брытані Мёрфі Маргарэт Мітчэл

Катэгорыя:Гарады Джорджыі