__NOTOC__

28 снежня — трыста шэсцьдзесят другі (трыста шэсцьдзесят трэці ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі 484: Аларых II стаў каралём вестготаў. 1612: Галілеа Галілей упершыню назіраў планету Нептун, але прыняў яе за нерухомую зорку. 1835: Правадыр семінолаў Ацэола арганізаваў паўстанне супраць улад ЗША. 1908: Здарылася землетрасенне з эпіцэнтрам у Месінскім праліве. 1908: У Вільні заснавана кнігавыдавецкае таварыства «Наша хата». 1920: Скончыліся баявыя дзеянні Слуцкага паўстання. 1927: У Вільні пачаўся I з’езд Таварыства беларускай школы. 1985: Уведзены ў эксплуатацыю Новасібірскі метрапалітэн. 1991: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з ЗША. 2011: Заснавана літаратурная прэмія імя Ежы Гедройця.

Нарадзіліся 1619: Антуан Фюрэцьер, французскі пісьменнік і лексікограф (пам. 14.5.1688) 1856: Томас Вудра Вільсан, 28-ы прэзідэнт ЗША (пам. 3.2.1924) 1858: Рыхард Берг, шведскі мастак 1896: Роджэр Сешнс, амерыканскі кампазітар 1925: Хільдэгард Кнеф, нямецкая актрыса 1944: Кэры Муліс, амерыканскі біяхімік 1955: Лю Сяабо, кітайскі праваабаронца. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 2010 года 1958: Жыль Леруа, французскі пісьменнік і драматург 1965: Юрый Якавенка, беларускі мастак-графік 1969: Лінус Торвальдс, фінскі праграміст, пачынальнік стварэння аперацыйнай сістэмы Linux 1973: Ідс Постма, нідэрландскі канькабежац 1989: Джэсі Баклі, ірландская актрыса 1996: Ніколас Оліслагерс, аўстралійская лёгкаатлетка

Памерлі 1622: Францыск Сальскі, каталіцкі святы 1656: Ларан дэ Ла Ір, французскі мастак 1694: Марыя II, каралева Англіі (нар. 30.4.1662) 1706: П'ер Бейль, французскіх мысляр і філосаф-багаслоў (нар. 18.11.1647) 1864: Эдвард Жалігоўскі, польскі паэт, філосаф, грамадскі дзеяч (нар. 20.7.1816) 1923: Аляксандр Эйфель, французскі інжынер (нар. 15.12.1832) 1925: Сяргей Ясенін, рускі паэт (нар. 21.9(3.10).1895) 1937: Марыс Равель, французскі кампазітар (нар. 7.3.1875) 1945: Тэадор Драйзер, амерыканскі пісьменнік (нар. 27.7.1871) 1953: Эдвін Паўэл Хабл, амерыканскі астраном (нар. 20.11.1889) 1971: Дамінік Аніська, беларускі рэлігійны і грамадскі дзеяч, публіцыст (нар. 7.1.1888) 1976: Фрэдзі Кінг, блюзавы гітарыст і спявак 1981: Брам ван Велдэ, нідэрландскі мастак 1984: Мікола Лобан, беларускі празаік і мовазнавец 1998: Эдгар Аганесян, армянскі кампазітар 2025: Брыжыт Бардо французская актрыса, спявачка, фотамадэль, абаронца жывёл, (нар. 27.9.1934)

Святкуюць Міжнародны дзень кіно

С28