Барыс Іпалітавіч Трусе́віч (, Віцебск — ) — беларусі тэрапеўтт. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.. Акадэмік АН Беларусі (1956, член-карэспандэнт з 1953 г.). Доктар медыцынскіх навук (1943), прафесар (1934). Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1946).

Біяграфія Навучаўся ў гімназіі ў Мазыры. У 1910 годзе скончыў гімназію ў КіевеБіяграфія на сайце Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі . Скончыў медыцынскі факультэт Кіеўскага ўніверсітэта (1916). Удзельнік 1-й сусветнай вайны, ваенны ўрач (1916—1918). У 1918—1928 гг. працаваў у лячэбных установах у Кіеве і Растове-на-Доне, паралельна займаўся навуковымі даследаваннямі. 3 1928 г. у Мінску, асістэнт, потым дацэнт медыцынскага факультэта БДУ (з 1930 г. Беларускі медыцынскі інстытут), з 1934 г. загадчык 2-й тэрапеўтычнай клінікі, адначасова загадчык кафедры інфекцыйных хвароб Мінскага медінстытута. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў эвакуацыі, у 1941—1943 гг. загадчык тэрапеўтычнай кафедры Самаркандскага, потым Сталінабадскага медінстытутаў. 3 1944 г. зноў у Мінску, загадчык кафедры факультатыўнай тэрапіі Мінскага медінстытута, адначасова прафесар і загадчык кафедры тэрапіі Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў. У 1952—1954 гг. галоўны тэрапеўт Міністэрства аховы здароўя БССР. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1955—1959).

Навуковая праца Аўтар 60 навуковых прац (у тым ліку 8 манаграфій) у галіне клінічных і эксперыментальных даследаванняў унутранай паталогіі і інфекцыйных захворванняў.

Распрацаваў методыку пальпацыі малой крывізны страўніка, падстраўнікавай залозы, новую мадыфікацыю пальпацыі нырак, прапанаваў бесперапынную грудной клеткі, методыку выяўлення дыясталічнага шуму пры недастатковасці клапанаў аорты ў так званай шостай кропцы, выяўлення шуму трэння плеўры і перыкарда.

Сярод апублікаваных работ Б. І. Трусевіча: Материалы к проблеме острой сосудистой недостаточности. — Мн. 1950; Примерный план обследования больного в терапевтической клинике. 4 изд. — Мн., 1961. і інш.

Узнагароды 3 ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга, медаль «За доблестный труд в Великой Отечественной войне 1941—1945 гг.», медаль «За победу над Германией в Великой Отечественной войне 1941—1945 гг.» Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета Беларусі і інш.

Літаратура

Спасылкі Біяграфія на сайце Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі Барыс Іпалітавіч Трусевіч у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Катэгорыя:Дактары медыцынскіх навук Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання Катэгорыя:Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Тэрапеўты Беларусі Катэгорыя:Ваенныя ўрачы Расійскай імперыі Катэгорыя:Постаці беларускай аховы здароўя Катэгорыя:Загадчыкі кафедраў БДМУ Катэгорыя:Медыкі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя)