Яўген Нікандравіч Мядзведскі (, Віцебск — ) — беларускі вучоны ў галіне отарыналарынгалогіі. Кандыдат медыцынскіх навук (1966). Заслужаны ўрач БССР (1968). Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1978).
Біяграфія Скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут (1941). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. 3 1945 г. галоўны ўрач паліклінікі, загадчык раённага, гарадскога, абласнога аддзелаў аховы здароўя ў Віцебску. У 1954—1990 гадах працаваў у Віцебскім медыцынскім інстытуце (у 1965—1979 рэктар).
Навуковыя працы па абязбольванні пры аперацыях на верхніх дыхальных шляхах і вусе, эпідэміялогіі злаякасных новаўтварэнняў, прафілактыцы ангін, хранічнага танзіліту і інш.
Літаратура
Спасылкі Медведский Евгений Никандрович // Праект «Память народа»
Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя ўрачы Беларускай ССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Віцебску Катэгорыя:Отарыналарынголагі Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Катэгорыя:Рэктары Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Катэгорыя:Отарыналарынголагі СССР Катэгорыя:Постаці беларускай аховы здароўя Катэгорыя:Медыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Падпалкоўнікі СССР