Джэймс Х’ю Кэлам Лоры (, года, Оксфард, Вялікабрытанія) — англійскі акцёр, комік, музыкант, , , , пісьменнік і . Ён упершыню стаў вядомы як адзін з вядучых шоу Фрая і Лоры, разам са сваім сябрам Стывенам Фраем, з якім ён далучыўся да акцёрскага складу ў серыялах «Чорная гадзюка» і «Джыўс і Вустэр», дзе здымаліся з 1987 па 1999 гады. З 2004 па 2012 годы Х’ю іграў ролю доктара Грэгары Хауса ў серыяле «Доктар Хаус», за якую атрымаў два «Залатых глобуса», дзве ўзнагароды Гільдыі акцёраў ЗША і некалькі намінацый на прэмію «Эмі».

Лоры таксама ўдзельнічаў у фільмах, як то «Розум і пачуцці» (1995), дыснееўскім «101 далматынец» (1996), «Зладзюжкі» (1997), «Палёт Фенікса» (2004), «Монстры супраць прышэльцаў» (2009) і фільмах «Сцюарт Літл».

Станам на жнівень 2010 года Лоры з’яўляецца самым высокааплатным акцёрам у драматычным серыяле на амерыканскім тэлебачанні«Brit Hugh Laurie tops US television pay league». The First Post.. Ён быў уключаны ў Кнігу рэкордаў Гінэса 2011 годзе як самы высокааплатны акцёр тэлевізійнай драмы, зарабляючы 700 тысяч долараў ЗША«Hugh Laurie Rocks the House». BBS news.com за здымку ў адным эпізодзе серыяла, і як самы папулярны чалавек на тэлебачанні«Justin Bieber, Miranda Cosgrove, & Lady Gaga Are Welcomed Into 2012 Guinness World Records». RyanSeacrest.com.«Guinness Book of Records: Hugh Laurie is most watched man on television». Telegraph..

Зноскі

Спасылкі

Група Band From TV Інтэрв’ю акцёра ў перадачы «The Late Late Show» (частка 1) Інтэрв’ю акцёра ў перадачы «The Late Late Show» (частка 2) Акцёр у сацыяльнай рэкламе, якая заклікае давяраць сваім урачам

Hugh Laurie interview with the Guardian Hugh Laurie Interview with the Daily Telegraph Hugh Laurie interview with Time Out Hugh «Laurie 'snubbed' after US success» — BBC News Hugh Laurie interview with the Guardian

Катэгорыя:Акцёры Вялікабрытаніі Катэгорыя:Акцёры агучвання Вялікабрытаніі Катэгорыя:Акцёры тэлебачання Вялікабрытаніі Катэгорыя:Пісьменнікі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Комікі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Афіцэры ордэна Брытанскай імперыі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Спадарожнік»