Іаган Петэр Мюлер (; 14 ліпеня 1801 — 28 красавіка 1858) — германскі прыродазнавец XIX стагоддзя, біёлаг.

Біяграфія Нарадзіўся ў Кобленцы. Сын шаўца, які зрабіў усё магчымае, каб даць сыну адукацыю. У 1819 г. паступіў у Бонскі ўніверсітэт спачатку з мэтай вывучаць каталіцкую тэалогію, але ўжо праз некалькі дзён перайшоў да вывучэння медыцыны. Будучы студэнтам, ён атрымаў узнагароду за даследаванне аб дыханні зародка.

У 1822 годзе атрымаў ступень доктара за дысертацыю: «Dissertatio inauguralis, physiologica sistens commentaries de phoronomia animalium», а ў наступным годзе выдаў «De respiratione foetus commentatio physiologic a in academio borussicarhenana praemio ornata» (Лейпцыг, 1823).

Вельмі важнае значэнне мела для яго знаёмства з Рудольфі, якое вызваліла яго ад схільнасці да натурфіласофіі таго часу.

У 1824 годзе стаў прыват-дацэнтам медыцынскага факультэта ў Боне, ў 1826 годзе стаў экстра-ардынарый, прафесар. У 1833 годзе ён заняў (пасля Рудольфі) кафедру анатоміі і фізіялогіі і стаў дырэктарам анатамічнага тэатра анатама-заатамічнага музея пры Берлінскім універсітэце, дзе і заставаўся да смерці.

Навуковая і прафесарская дзейнасць Мюлера ў Боне і Берліне была надзвычай шырокая і рознабаковая: ён чытаў лекцыі па анатоміі чалавека, параўнальнай анатоміі, фізіялогіі, эмбрыялогіі.

Катэгорыя:Фізіёлагі Германіі Катэгорыя:Эмбрыёлагі Германіі Катэгорыя:Біёлагі XIX стагоддзя Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Коплі Катэгорыя:Выкладчыкі Бонскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Берлінскага ўніверсітэта