Барбары́с (Berberis) — род кветкавых раслін сямейства барбарысавых.

Батанічнае апісанне

Калючыя кусты з простым лісцем. Кветкі жоўтыя, сабраныя ў гронкі, радзей адзіночныя. Плады — аранжава-чырвоныя, пурпуровыя або сінявата-чорныя ягады.

Дэкаратыўныя ў час цвіцення і плоданашэння. Выкарыстоўваюць барбарыс для салітэрнай і групавой пасадак, стварэння жывых агароджаў. Размнажаюць насеннем і вегетатыўна (зялёнымі чаранкамі і дзяленнем куста). Сяўбу праводзяць восенню свежасабраным насеннем або вясною пасля двухмесячнай стратыфікацыі пры тэмпературы 2—5 °C. Для дэкаратыўнага садоўніцтва рэкамендуюцца (да 3 м), і яго пурпуровалістая форма (1,5—2,5 м), і яго выключна дэкаратыўная пурпуровалістая форма (каля 1 м).

Выкарыстанне

Выкарыстоўваюцца ў харчовай і фармацэўтычнай прамысловасці. Да глебавых умоў непатрабавальныя. Засухаўстойлівыя. Святлолюбівыя, паддаюцца падстрыганню. Пасля высечкі даюць вельмі шмат парасткаў. Добра пераносяць перасадку. Меданосы. Пашкоджваюцца іржаўным грыбам збожжавых злакаў.

У Беларусі дзікарослы 1 від — .

Крыніцы

Літаратура Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-079-3 Анціпаў В. Р., Вынаеў Г. У. Барбарыс //  — С. 235—236.

Катэгорыя:Барбарысавыя