Рыгор Васілевіч Сангушка (? — 1555?) — князь, прадстаўнік кавельскай галіны роду Сангушкаў.

Сын Васіля Сангушкі і яго першай жонкі Ганны.

Яго жонкай (шлюб заключаны да 1553) была Настасся Гарнастай (? — запэўна да 1563), дачка новагародскага ваяводы і земскага падскарбія Івана Гарнастая. Меў з ёй дзяцей: Андрэя (? — 1591); Фядору, якая была замужам спачатку за князем Жыгімонтам Гедройцам, а потым за парнаўскім кашталянам Пятром Стаброўскім.

Пасля смерці Рыгора Сангушкі яго жонка выйшла замуж паўторна за смаленскага ваяводу Філона Кміту.

Спасылкі Генеалогія магнацкіх радоў Рэчы Паспалітай

Рыгор Васілевіч