Геранім Сангушка ( — ) — князь, прадстаўнік кавельскай галіны роду Сангушкаў.
Сын Яна Уладзіслава Сангушкі, старосты суражскага, і Ганны Радзівіл, дачкі клецкага ардыната Яна Альбрэхта Радзівіла.
Быў каралеўскім дваранінам, старостам суражскім.
Яго жонкай (шлюб заключаны ў 1675) была Канстанцыя Сапега (1651—1691), дачка вялікага літоўскага гетмана Паўла Яна Сапегі. Меў з ёй дзяцей: Ганну Кацярыну (1676—1746), жонку вялікага літоўскага канцлера Караля Станіслава Радзівіла, Казіміра Антонія (1677—1706), надворнага літоўскага маршалка, Крысціну (1679—1756), жонку берасцейскага ваяводы Уладзіслава Юзафата Сапегі, Паўла Караля (1682—1750), вялікага літоўскага маршалка.
Спасылкі Генеалогія магнацкіх радоў Рэчы Паспалітай
Геранім Катэгорыя:Старосты суражскія