Крайчы вялікі літоўскі (, structor mensae) — пасада ў ВКЛ з сярэдзіны 15 стагоддзя.

Павінен быў пасля падрыхтоўкі стала стольнікам наразаць пададзеныя стравы. Пазней яго функцыі сталі намінальнымі.

Урад вядомы з XV стагоддзя, у іерархіі ўрадаў займаў высокае месца (звычайна крайчымі прызначаліся маладыя прадстаўнікі магнацкіх родаў).

З 17 стагоддзя ўрад крайчага ВКЛ — дыгнітарскі. У паветах былі ўрады крайчых земскіх, таксама дыгнітарскія.

Спіс вялікіх крайчых літоўскіх АсобаДата прыняццяпасадыДата складанняпасадыальбо смерціЗаўвагіКрайчыя ВКЛФедка Хроміч1446крайчы вялікага князя СвідрыгайлыТаўцівіл Мантоўтавіч1481Аляксандр Гальшанскі??1488Паступіў на вялікага літоўскага падчашагаМікалай Радзівіл 1488 1493Паступіў на вялікага літоўскага падчашагаЯнуш Аляксандравіч Гальшанскікрасавік 14951506 або 1507ПамерЮрый Аляксандравіч Гальшанскісакавік 15071509Паступіў на кіеўскага ваяводуСтаніслаў Рыгоравіч Осцікліпень 15181519Паступіў на полацкага ваяводу. Памер у тым жа годзеРыгор Рыгоравіч Осцік151924 мая 1542Брат папярэдняга. Паступіў на вялікага літоўскага падчашагаЯн Радзівіл154427 верасня 1551ПамерМікалай Пятровіч Кішка15521555Паступіў на вялікага літоўскага падчашагаЮрый Аляксандравіч Хадкевіч155523 сакавіка 1566Паступіў на троцкага кашталянаКрыштаф Радзівіл Пярун15661569Паступіў на вялікага літоўскага падчашагаВялікія крайчыя літоўскіяЯн Кішка20 чэрвеня 1569кастрычнік 1579Паступіў на вялікага літоўскага падчашагаКанстанцін Астрожскі15791588Паступіў на вялікага літоўскага падчашага. Памер у тым жа годзеЮрый Юр'евіч Хадкевіч31 сакавіка 158812 студзеня 1590Паступіў на жамойцкага старостуКрыштаф Дарагастайскі19 красавіка 15901 мая 1592Паступіў на вялікага літоўскага падчашагаАндрэй Лаўрынавіч Война30 мая 15921620Паступіў на вялікага літоўскага падчашагаКрыштаф Весялоўскі16201622Паступіў на надворнага літоўскага маршалкаАльбрэхт Уладзіслаў Радзівіл16228 сакавіка 1626Паступіў на троцкага кашталянаМікалай Весялоўскі31 сакавіка 16261630Паступіў на вялікага літоўскага падчашагаАляксандр Людвік Радзівіл13 ліпеня 16301631Паступіў на берасцейскага ваяводуКрыштаф Сапега19 жніўня 16318 сакавіка 1633Паступіў на вялікага літоўскага падчашагаЖыгімонт Караль Радзівіл14 сакавіка 163322 лютага 1638Паступіў на вялікага літоўскага падчашагаГедэон Міхал Трызна16381642Паступіў на вялікага літоўскага падчашагаКазімір Тышкевіч164212 красавіка 1644Паступіў на вялікага літоўскага падчашагаМіхал Караль Радзівіл11 сакавіка 16454 студзеня 1653Паступіў на вялікага літоўскага падчашагаМіхал Казімір Радзівіл10 студзеня 165316 жніўня 1656Паступіў на вялікага літоўскага падчашагаТэадор Дэнгаф16 жніўня 165615 лютага 1658Паступіў на надворнага літоўскага падскарбіяКрыштаф Патоцкі15 лютага 16581661Паступіў на вялікага літоўскага падчашагаКрыштаф Францішак Сапега22 ліпеня 16615 верасня 1665ПамерМарцыян Аляксандр Агінсківерасень 16651670Паступіў на троцкага ваяводуБенедыкт Павел Сапега16701670Паступіў на надворнага літоўскага падскарбіяЯн Караль Дольскі16703 лютага 1676Паступіў на вялікага літоўскага падчашагаУладзіслаў Тышкевіч3 лютага 1676студзень 1684ПамерУладзіслаў Юзафат Сапега20 мая 168414 студзеня 1699Паступіў на менскага ваяводуЯн Мікалай Радзівіл2 студзеня 169931 кастрычніка 1709Паступіў на новагародскага ваяводуМіхал Антоні Радзівіл31 кастрычніка 170929 жніўня 1721Брат папярэдняга. ПамерМарцін Мікалай Радзівіл17231752Сын папярэдняга. Пазбаўлены пасадыСтаніслаў Радзівіл27 лістапада 175220 верасня 1759Паступіў на вялікага літоўскага падкаморагаМіхал Ксаверый Сапега20 верасня 175924 лістапада 1766ПамерЮзаф Сапега11 снежня 17661784Адмовіўся ад пасадыЗыгмунт Ксаверый Грабоўскі31 ліпеня 17841793Адмовіўся ад пасадыЮзаф Быхавец13 лістапада 17931795Склаў урад у сувязі са спыненнем існавання Рэчы Паспалітай

Глядзі таксама Крайчы Вялікія крайчыя каронныя

Літаратура Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0. Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. — Kraków, 1885. Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej. T. 1—31. — Poznań, 1879—1908.

Катэгорыя:Цэнтральныя ўрады Вялікага Княства Літоўскага