Падчашы вялікі літоўскі — пасада ў ВКЛ. Мусіў быў падаваць чашніку напоі для разліву вялікаму князю. Папярэдне мусіў пакаштаваць напой сам.
З цягам часу пасада стала намінальнай, аднак лічылася вельмі ганаровай, яе звычайна займалі толькі магнаты з такіх магутных радоў, як Радзівілы, Сапегі, Хадкевічы і іншых.
У 1635 была таксама ўведзена пасада павятовага падчашага.
Спіс вялікіх падчашых літоўскіх АсобаДата прыняццяпасадыДата складанняпасадыальбо смерціЗаўвагіПадчашыі ВКЛАлехна Манцігірдавіч1410Алехна Судзімонтавіч 1448 1477Паступіў на вялікага літоўскага канцлера і віленскага ваяводуБагдан Сянковіч-Госцкі1488Аляксандр Гальшанскі 1488 1492Паступіў на віленскага кашталянаМікалай Радзівіл 1493 студзень 1505Паступіў на вялікага літоўскага маршалка і троцкага ваяводуАльбрэхт Гаштольдстудзень 1505люты 1509Адначасова ваявода новагародскі (1508-1509). Пазбаўлены пасады за ўдзел у мяцежы ГлінскіхЮрый Радзівілкрасавік 15101517Адначасова ваявода кіеўскі (1511-1514)Ян Радзівіл1517студзень 1542Адначасова жамойцкі староста (з 1535). ПамерГеранім Аляксандравіч Хадкевіч15421544Паступіў на троцкага кашталянаМікалай Радзівіл Руды1544май 1551Станіслаў Кезгайла15511554ПамерМікалай Пятровіч Кішка15552 мая 1569Паступіў на падляшскага ваяводуВялікія падчашыі літоўскіяКрыштаф Радзівіл Пярунмай — чэрвень 156916 кастрычніка 1579Паступіў на троцкага кашталяна і літоўскага падканцлераЯн Кішкакастрычнік 15791588Адначасова жамойцкі староста. Паступіў на віленскага кашталянаКанстанцін Астрожскі1588май 1588ПамерАндрэй Сапега10 мая 158814 мая 1592Паступіў на менскага кашталянаКрыштаф Дарагастайскі1 мая 1592май 1596Паступіў на надворнага літоўскага маршалкаЯн Караль Хадкевіч27 мая 159619 ліпеня 1599Паступіў на жамойцкага старостуЯнуш Радзівіл15991619Паступіў на віленскага кашталянаАндрэй Лаўрынавіч Война1 чэрвеня 16201630ПамерМікалай Весялоўскі163015 сакавіка 1633Паступіў на жамойцкага кашталянаКрыштаф Сапега8 сакавіка 163327 лістапада 1637ПамерЖыгімонт Караль Радзівіл22 лютага 1638ліпень 1642Паступіў на новагародскага ваяводу. Памер у тым жа годзеГедэон Міхал Трызна16425 красавіка 1644Паступіў на вялікага літоўскага падскарбіяКазімір Тышкевіч12 красавіка 16443 кастрычніка 1652ПамерМіхал Кароль Радзівіл4 студзеня 16531656ПамерМіхал Казімір Радзівіл16 жніўня 165618 лютага 1661Паступіў на віленскага кашталянаКрыштаф Патоцкі16611675ПамерЯн Кароль Дольскі3 лютага 167622 чэрвеня 1685Паступіў на надворнага літоўскага маршалкаЕжы Юзаф Радзівіл8 чэрвеня 168631 снежня 1688Паступіў на троцкага ваяводуМарцін Міхал Крышпін-Кіршэнштэйн16891 кастрычніка 1697Паступіў на троцкага кашталянаКазімір Чартарыйскі15 жніўня 16991707Паступіў на вялікага літоўскага падскарбіяЕжы Геранім Крышпін-Кіршэнштэйн17071709Казімір Чартарыйскі17091712Другі раз. Паступіў на літоўскага падканцлераФрыдэрык Юзаф Дэнгаф23 красавіка 17121723ПамерЯн Клеменс Браніцкі17231724Адмовіўся ад пасадыАляксандр Пацей23 сакавіка 172431 сакавіка 1739Паступіў на віцебскага кашталянаГеранім Фларыян Радзівіл31 сакавіка 173925 жніўня 1750Паступіў на вялікага літоўскага харужагаАнтоні Тадэвуш Пшаздзецкі1 верасня 17507 чэрвеня 1752Паступіў на вялікага літоўскага рэферэндараКараль Станіслаў Радзівіл "Пане Каханку"7 чэрвеня 175223 кастрычніка 1752Паступіў на вялікага літоўскага мечнікаКазімір Адрыян Масальскі23 кастрычніка 17521756Пакінуў пасаду па стану здароўяЯн Мікалай Масальскі20 снежня 1756студзень 1763Брат папярэдняга. ПамерЯўхім Кароль Патоцкі3 лютага 17631780Адмовіўся ад пасадыПіліп Нерэюш Алізар-Ваўчкевіч30 жніўня 17801794Адмовіўся ад пасадыЮзаф Ігнацы Касакоўскі17941795Склаў паўнамоцтвы ў сувязі са спыненнем існавання Рэчы Паспалітай
Глядзі таксама Падчашы Вялікія падчашыі каронныя
Літаратура Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0. Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. — Kraków, 1885. Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej. T. 1—31. — Poznań, 1879—1908.
Катэгорыя:Цэнтральныя ўрады Вялікага Княства Літоўскага