Анры Луі Агюст Рыкар дэ Манферан (; , , прадмесце Парыжа — , Санкт-Пецярбург) — архітэктар, будаўнік Ісакіеўскага сабора ў Санкт-Пецярбургу.
На рускі манер яго таксама называлі Аўгуст Аўгуставіч Манферан і Аўгуст (Аўгустын) Антонавіч Манферан.
Біяграфія Сапраўднае прозвішча яго было Рыкар (). Нарадзіўся ў 1786 годзе, у Шаё (дэпартамент Сены, у Францыі), вучыўся ў Парыжы пад кіраўніцтвам , Фантэна і Антуана Камар'е (айчым), удзельнічаў у пабудове царквы Марыі Магдаліны.
Пасля заканчэння школы архітэктуры Манферан ў 1813 годзе паступіў на ваенную службу ў . Вызначыўшыся ў , быў узнагароджаны ордэнам Ганаровага легіёна і атрымаў чын старэйшага . Выйшаў у адстаўку неўзабаве пасля .
Красавік 1814 года карэнным чынам змяніў яго лёс. Манферану ўдалося прыцягнуць да сябе ўвагу Аляксандра I, падаючы яму «Альбом розных архітэктурных праектаў, прысвечаных Яго Вялікасці Імператару Усерасійскаму Аляксандру I», выкананы ўласнаручна. Гэта падзея адбылася адразу ж пасля ўступлення рускіх войскаў у Парыж.
Сярод малюнкаў у гэтым альбоме былі праекты коннай статуі, каласальнага абеліска, Трыумфальнай аркі «Адважнаму Расійскаму войску» і «Калоны ў гонар усеагульнага міру» (у ёй прасочваюцца матывы будучай Александраўскай калоны). Малюнкі альбома былі анатаваны кароткім пералікам неабходных будаўнічых матэрыялаў і там жа паказваўся кошт выдаткаў.
Паказаўшы сябе не толькі як выдатнага малявальшчыка, эксперта і аматара класічнага мастацтва, але і як тэхнічна падкаванага спецыяліста, Манферан дамогся свайго — ён атрымаў афіцыйнае, але пры гэтым ветлівае запрашэнне прыехаць у Санкт-Пецярбург. У 1816 годзе ён прыехаў у паўночную Пальміру, не пабаяўшыся змяніць свой лёс. Больш за 40 гадоў, да самай смерці, ён жыў і працаваў у гэтым горадзе.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Архітэктары Санкт-Пецярбурга Катэгорыя:Архітэктары Францыі Катэгорыя:Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра Катэгорыя:Архітэктары Масквы Катэгорыя:Асобы на марках