Мараньён () — рака ў Перу, левы, галоўны выток ракі Амазонкі.
Даўжыня ракі каля 2000 км, плошча басейна каля 350 тысяч км². Выцякае з горнага возера Паткоча (Анды), перасякае Цэнтральныя і Усходнія Кардыльеры ў глыбокіх цяснінах, далей выходзіць на Амазонскую нізіну, дзе зліваецца з ракой Укаялі. Сярод прытокаў — рэкі Уальяга, Пастаса.
Сярэдні выдатак 15600 м³/с. Суднаходная на 1000 км ад вусця (да парогаў).
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Рэкі Перу Катэгорыя:Прытокі Амазонкі