Мала́я Зімні́ца. Сустракаецца таксама варыянт Зімні́ца Мала́я (, ) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Свенскага сельсавета.

Назва Назва паходзіць ад слова зімні (халодны).

Гісторыя Вядома з 1777 году. У 1884 годзе ў Баханскай воласці Быхаўскага павета. У 1886 годзе каля ракі Белая, 77 двароў, 628 жыхароў, карчма.

Геаграфія

Ля вёскі цячэ рака Перагонка.

Насельніцтва 2011 год — 53 чалавекі 2010 год — 36 чалавек 1999 год — 70 чалавек 1910 год — 850 чалавек

Інфраструктура

У вёсцы дзейнічае дом сацыяльных паслуг.

Спасылкі

Возера ў вёсцы

Катэгорыя:Свенскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Слаўгарадскага раёна