Аза́рычы. Сустракаецца таксама варыянт Аза́рыч, м. (, ) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Лапаціцкага сельсавета.
Геаграфія
Побач з вёскай цячэ рака Рудзея, левы прыток ракі Расты.
Гісторыя Упершыню згадваецца ў інвэнтары Дубровенскім за 1560 год. На карце 1777 года адзначаны Азарычы і вадзяны млын. У метрыцы Прапойскай царквы Раства Багародзіцы за 1859 год зафіксавана в. Азарыч. У 1877 годзе пабудавана мураваная Траецкая царкваПамяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Слаўгарадскага раёна, Mінск, БелTa, 1999, с. 561. У 1913 г. дзейнічала царкоўна-прыходская школаРГИА, ф. 803, оп. 16, д. 1018.
Насельніцтва 2011 год — 27 чалавек 2010 год — 49 чалавек 1999 год — 96 чалавек 1926 год — 420 чалавек
Інфраструктура
У вёсцы працуе дом сацыяльных паслуг.
Славутасьці Брацкая магіла савецкіх воінаў, якія загінулі ў 1943 годзе. Гарадзішча ранняга жалезнага веку. За 1,5 км на захад ад вёскіПамяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Слаўгарадскага раёна, Mінск, БелTa, 1999, с. 558.
Літаратура
Спасылкі
Воінскае пахаванне
Катэгорыя:Лапаціцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Слаўгарадскага раёна