І́гар Валянці́навіч Фісе́нка (нар. , , Расія) — беларускі дыпламат, правазнавец.

Біяграфія У 1993 годзе скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін па спецыяльнасці правазнаўства. Кандыдат юрыдычных навук.

У 1992—1994 кансультант, вядучы спецыяліст упраўлення прававога забеспячэння знешніх сувязяў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

У 1994—2001 другі сакратар, начальнік аддзела, намеснік начальніка дагаворна-прававога ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

У 2001—2005 дарадца-пасланнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бельгія, намеснік Пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры Еўрапейскіх супольнасцях і НАТА.

У 2005—2008 начальнік упраўлення міжнародных арганізацый Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

З 2008 Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет, Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Лізе арабскіх дзяржаў. 22 студзеня 2010 года стаў дадаткова паслом у Султанаце Аман па сумяшчальніцтве Указ Президента Республики Беларусь от 22 января 2010 г. № 32 О назначении И. В. Фисенко . У 2012 прызначаны таксама паслом у Судане і Алжыры па сумяшчальніцтве.

З 2013 года начальнік галоўнага консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Беларусі.

15 студзеня 2019 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Францыі і па сумяшчальніцтве пастаянным прадстаўніком Беларусі пры ЮНЕСКА. 16 мая 2019 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Княстве Манака і Партугальскай Рэспубліцы па сумяшчальніцтвеЛукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні 16.05.2019. У час прэзідэнцкіх выбараў 2020 года пасольства ў Францыі было адным з нешматлікіх у Еўропе прадстаўніцтваў Беларусі, дзе пераможцам абвесцілі Лукашэнку, а не Святлану Ціханоўскую. 12 лістапада 2021 года вызвалены Лукашэнкам з пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Францыі і па сумяшчальніцтве ў Манака і Партугаліі, але захаваў паўнамоцтвы пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры ЮНЕСКА ў ПарыжыИгорь Фисенко освобожден от должности посла Беларуси во Франции. 22 траўня 2025 года пазбаўлены і гэтай пасады.[УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ от 22 мая 2025 г. № 217 О Ю. Г. Амбразевиче]

Крыніцы

Спасылкі Посольство Республики Беларусь в Арабской Республике Египет — Посол Беларуси (па стане на 20 красавіка 2009 года)

Катэгорыя:Дыпламаты Беларусі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Алжыры Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Судане Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Манака