Ірвінг Берлін (), пры нараджэнні Ізраіль Бейлін (, — ) — амерыканскі кампазітар і паэт-песеннік, адзін з «вялікай пяцёркі» амерыканскіх кампазітараў ХХ ст. (разам з Д. Гершвінам, Дж. Кернам, Р. Роджэрсам і К. Портэрам). Аўтар не менш за 700 песень, напісаў музыку для 13 драматычных спектакляў і 7 кінафільмаў.
Біяграфія Ізраіль Бейлін быў малодшым з васьмярых дзяцей у сям’і сінагагальнага кантара Майсея Бейліна (1848—1901)Надмагільны помнік Майсея Бейліна на Вашынгтонскіх могілках у Брукліне і Леі Ліпкінай (1850—1922),Маё мястэчка Талачын выхадцаў з Талачына Магілёўскай губерні, цяпер у Беларусі.The Complete Lyrics of Irving BerlinСям’я Майсея Бейліна ў спісах пасажыраў карабля «Rhynland», прыбыўшага на Эліс Айлэнд з Антверпена 14 верасня 1893 годаМайсей Бейлін, бацька кампазітара, у музеі Эліс Айлэнд Старэйшыя дзеці ў сям’і нарадзіліся ў Талачыне, найстарэйшы брат будучага кампазітара заставаўся ў горадзе пасля эміграцыі астатніх членаў сям’і.Irving Berlin: He is American Music! Часам лічыцца, што Ірвінг Берлін нарадзіўся ў ЦюменіСірацін А. Яўрэй з Цюмені — гонар Амерыкі Jewish.ru . У сваіх інтэрв’ю 1930—1940 гадоў І. Берлін распавядаў, што з’явіўся на свет ў МагілёвеБіяграфія І. Берліна на IMDbБіяграфія І. Берліна на sing365.com . Калі Стывен Спілберг у 1980-х гадах задумаў здымаць фільм пра І. Берліна і сустракаўся дзеля гэтага з кампазітарам, той нечакана распавёў, што насамрэч ён родам з Табольска«Мюзік-хол»: амерыканская музыка — гэта ён.
Неўзабаве пасля нараджэння будучага кампазітара сям’я пераехала ў Табольск. Адтуль Бейліны праз порт Антверпена на караблі «Rhynland» адправіліся ў Нью-Ёрк, куды прыбылі 14 верасня 1893 года.
Вырас на Манхэтэне, у раёне Іст-Сайд (), дзе жыло шмат эмігрантаў з Расіі і Усходняй Еўропы.
Не меў музыкальнай адукацыі і спачатку складаў музыку, нават не валодаючы нотнай граматай і не ўмеючы граць на фартэпіяна. Першую песню запісаў у 19 гадоў. Першая мелодыя, якая прынесла яму сусветную славу, «Александр рэгтайм бэнд» , з’явілася ў 1911 г. З 1914 г. піша мюзіклы і музыку для драматычных спектакляў, з 1930 г. — музыку для кінафільмаў. Практычна кожны са спектакляў і фільмаў даў свету ад аднаго да чатырох «хітоў».
Сярод найбольш вядомых твораў: песня «Божа, блаславі Амерыку» (), якая лічыцца другім, неафіцыйным гімнам ЗША пасля выканання на прэзідэнцкіх выбарах у 1940 г.; песня «Puttin on the Ritz» (1929) — «неафіцыйны гімн Галівуда»; балада «Белыя Каляды» () з фільма «Курортная гасцініца» () (1942), якая трапіла ў кнігу рэкордаў Гінэса як самая тыражаваная ў свеце (100 млн дыскаў) і стала адным з культавых сімвалаў калядных святаў у Амерыцы.
Гл. таксама Рэгтайм Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Кампазітары ЗША Катэгорыя:Рэкардсмены Кнігі рэкордаў Гінеса