Вазуза — рака ў Смаленскай і Цвярской абласцях Расіі, правы прыток Волгі.
Назва На думку У. Тапарова, Вазуза — назва балцкага паходжанняВ. Н. Топоров. Древняя Москва в балтийской перспективе // Балто-славянские исследования. 1981. Москва. С. 6..
Гідраграфія Даўжыня ракі 162 км. Плошча вадазбору 7120 км². Выток ракі знаходзіцца на Смаленска-Маскоўскім узвышшы.
У сярэднім цячэнні размешчаны горад Сычоўка. Пры ўпадзенні ў Волгу — горад Зубцоў. На рацэ, за 5,1 км ад вусця, Вазузскае вадасховішчаВазузское водохранилище // Научно-популярная энциклопедия «Вода России», створанае ў 1977 годзе.
Фатаграфіі
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Государственный водный реестр РФ
Катэгорыя:Рэкі Смаленскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Цвярской вобласці Катэгорыя:Прытокі Волгі