Ігар Міхайлавіч Курба́таў ( — ) — беларускі савецкі вучоны, фізіёлаг раслін. Доктар біялагічных навук (1949), прафесар. Заслужаны дзеяч навукі БССР (1965).
Біяграфія
І. М. Курбатаў нарадзіўся ў Маскве. У 1930 годзе скончыў Маскоўскі ўніверсітэт. У 1939—1941 гг. працаваў у педагагічным інстытуце ў Віцебску — загадчык кафедры арганічнай і біялагічнай хіміі. У 1954—1969 гг. загадчык кафедры фізіялогіі раслін і мікрабіялогіі БСГАКафедра батанікі БДСГА .
Навуковая дзейнасць І. М. Курбатаў займаўся вывучэннем уздзеяння гумуса глебы і торфу на працэсы росту каранёў раслін, сінтэзу раслінамі пігментаў, інтэнціўнасць фотасінтэзу і інш. Сярод апублікаваных прац: Современные представления о природе гумуса и его роли в жизни почв и растений. Горки, 1968; К вопросу о природе гумуса почв и торфов. // Труды Белорусскойс.-х. академии, 1959 (разам з Е. І. Двойнішнікавай і В. Ф. Курбатавай).
Літаратура
Катэгорыя:Біёлагі СССР Катэгорыя:Біёлагі Беларусі