Алякса́ндр Рыго́равіч Лукашэ́нка (нар. 30 жніўня 1954, Копысь, Віцебская вобласць, БССР) — беларускі палітык, першы Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь (1994—2020, з 23 верасня 2020 — дэ-факта), дэ-факта галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Рэспублікі Беларусь. Старшыня Вышэйшага савета Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі (1997).

Пасля выбараў 2020 года абвясціў сябе Прэзідэнтам Беларусі, заступіў на свой шосты тэрмін. З прычыны трывалага палітычнага крызісу — масавых пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў і іх задушэння — легітымнасць Аляксандра Лукашэнкі аспрэчваецца амаль усёй міжнароднай супольнасцю.

Вядомы прарасійскімі поглядамі, стварыў аўтарытарны персаналісцкі рэжым з прыкметамі культу асобы, працягвае русіфікацыйную палітыку Расійскай імперыі і СССРСтрашныя лічбы русіфікацыі: з 2010 года колькасць беларускамоўных вучняў зменшылася на 43 тысячы, беларускамоўнае студэнцтва практычна ліквідавана. Наша Ніва // 4 ліпеня 2015Vadzim Smok . Belarusian Identity: the Impact of Lukashenka’s Rule // Analytical Paper. Ostrogorski Centre, BelarusDigest, 9 December 2013Дынаміка прыёму для навучання на беларускай мове 1993 / 1994—1998 / 1998 нав. гг. // сайт «Ребёнок. BY», 6 жніўня 2019Скараціць нельга пакінуць // ЗвяздаРусіфікацыя нарастае: па-беларуску навучаецца кожны сёмы школьнік і толькі 1 з 670 студэнтаў.

Біяграфія

Дзяцінства і юнацтва Выхоўваўся без бацькі. У лютым 1970 года прыняты ў камсамол. Скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута (1975).

Прафесійная дзейнасць Працаваў настаўнікам, быў сакратаром камітэта камсамола СШ № 1 горада Шклова. Служыў у пагранічных войсках (1975—1977) — інструктар палітаддзела в/ч 2187 Заходняй пагранічнай акругі (Брэст). У 1977—1978 гадах — сакратар камітэта камсамола Магілёўскага гархарчторга, інструктар Савета дэпутатаў Кастрычніцкага райвыканкама г. Магілёва. У 1978—1980 гадах — адказны сакратар Шклоўскай раённай арганізацыі Усесаюзнага таварыства «Знание». З 1979 член КПСС (да жніўня 1991). У 1980—1982 гадах ва Узброеных сілах СССР — намеснік камандзіра танкавай роты в/ч 04104 (Магілёўская вобласць) па палітчастцы. У 1982—1983 гадах — намеснік старшыні калгасу «Ударнік» (Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць), у 1983—1985 гадах — намеснік дырэктара Шклоўскага камбіната будаўнічых матэрыялаў. Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1985). У 1985—1987 гадах — сакратар парткома калгаса імя Леніна (Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць), у 1987—1994 гадах — дырэктар саўгаса «Гарадзец» (Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць).

Дэпутацкая дзейнасць З 1990 года — народны дэпутат Вярхоўнага Савета БССР XII склікання ад Шклоўскай выбарчай акругі.

У чэрвені 1993 года абраны старшынёй часовай камісіі Вярхоўнага Савета па вывучэнні дзейнасці камерцыйных структур, створаных пры органах дзяржаўнага кіравання («камісія па барацьбе з карупцыяй»). У снежні таго ж года зачытаў з парламенцкай трыбуны антыкарупцыйны даклад (які дадаў яму папулярнасці). Калі факты з дакладу былі перададзеныя ў пракуратуру, камісія павінна была спыніць працу. Кабінет апячаталі і паставілі ахову, Лукашэнка ж хацеў зрабіць камісію пастаяннай і імкнуўся прайсці ў памяшканне 29 чэрвеня, ужо будучы кандыдатам у прэзідэнты Беларусі. Завязалася бойка, работнікамі Галоўнага ўпраўлення дзяржаўнай аховы былі ўжытыя меры фізічнага ўздзеяння супраць яго, вынікам непрацяглага інцыдэнту для Аляксандра Лукашэнкі сталі ранкі і драпіны, а новы касцюм, у якім ён часта выступаў перад выбаршчыкамі, стаў непрыдатны.

Першы прэзідэнцкі тэрмін (1994—2001) У 1-м туры прэзідэнцкіх выбараў (23.6.1994) Лукашэнка набраў 2,64 млн. (44,82 %) галасоў выбаршчыкаў «за» і 3,1 млн «супраць». Вячаслаў Кебіч — 1,02 млн. (17,32 %) «за» і 4,75 млн «супраць». Зянон Пазняк — 757 тыс. (12,82 %) «за» і 5,02 млн «супраць». У 2-м туры (10.7.1994) Лукашэнка абраны прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, набраў 4,2 млн. (81 %) галасоў «за», канкурэнт В. Кебіч набраў 0,7 млн. (14,2 %) галасоў выбаршчыкаў. На пазачарговай сесіі Вярхоўнага Савета XII склікання (20.7.1994) прынёс прысягу, у прамове спаслаўся на словы Аўраама Лінкольна пра сапраўдную дэмакратыю — уладу народа, ад народа і для народа, казаў пра адзіна магчымую дыктатуру — дыктатуру Закона, пра тое, што ўсе яго спадзяванні звязаныя з дасягненнем грамадзянскай згоды ў грамадстве.

Ініцыяваў рэспубліканскі рэферэндум (14.5.1995) па пытаннях пра дзяржаўную сімволіку Беларусі, наданні рускай мове статусу другой дзяржаўнай мовы, эканамічнай інтэграцыі з Расіяй. Па ўсіх пытаннях, паводле афіцыйных заяў, атрымаў падтрымку выбаршчыкаў. Удзельнічаў у падпісанні (29.3.1996) дагавора паміж Расіяй, Беларуссю, Казахстанам і Кыргызстанам пра паглыбленне інтэграцыі ў эканамічнай і гуманітарнай галінах. Разам з прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі Барысам Ельцыным падпісаў Дагавор пра стварэнне Супольнасці Беларусі і Расіі (2.4.1996). Ініцыяваў рэспубліканскі рэферэндум (24.11.1996) па пытаннях паправак у Канстытуцыю, уласнасці на зямлю, змене даты свята «Дзень незалежнасці», стаўленні выбаршчыкаў да захавання смяротнага пакарання. Па выніках рэферэндуму, прыняцці паправак да Канстытуцыі, быў пачаты новы адлік 5-гадовага тэрміна прэзідэнцтва Лукашэнкі. Неаднаразова выступаў за наданне вынікам рэферэндуму заканадаўчага статусу.

Другі прэзідэнцкі тэрмін (2001—2006)

Падчас наступных прэзідэнцкіх выбараў (2001), ініцыятыўная група грамадзян па вылучэнні Аляксандра Лукашэнкі кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь (кіраўнік Мікалай Чаргінец) была 18.6.2001 зарэгістраваная Цэнтральнай камісіяй Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў. Ініцыятыўная група ўнесла 14.8.2001 у Камісію подпісаў за кандыдата А. Лукашэнку, якія былі прызнаныя сапраўдныміСведения о количестве избирателей, поставивших в подписных листах свои подписи в поддержку предложения о выдвижении кандидатами в Президенты Республики Беларусь и о результатах проверки достоверности этих подписей  — Эл.рэсурс rec.gov.by. Па выніках выбараў А. Лукашэнка абраны на другі тэрмін, 20.9.2001 прыведзены да прысягі. У 2004 годзе на рэферэндуме (17.10.2004), паводле афіцыйных заяў, 77,3 % выбаршчыкаў падтрымалі выключэнне з Канстытуцыі абмежавання колькасці прэзідэнцкіх тэрмінаў і дазволілі Лукашэнку ўдзельнічаць у наступных прэзідэнцкіх выбарах.

Трэці прэзідэнцкі тэрмін (2006—2010)

19 сакавіка 2006 года ў трэці раз быў абраны прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, набраўшы 83 % галасоў. АБСЕ ў чарговы раз выбары прызнаны не былі. Выбары суправаджаліся масавымі пратэстамі пад кіраўніцтвам кандыдатаў у прэзідэнты А. У. Мілінкевіча і А. У. Казуліна.

У пачатку 2008 года на пасяджэнні Савета бяспекі Беларусі пад старшынствам Аляксандра Лукашэнка было прынята прынцыповае рашэнне аб будаўніцтве ў Беларусі атамнай электрастанцыі з двума энергаблокамі па 1000 МВт кожны. Мэтай будаўніцтва АЭС заяўлена забеспячэнне краіны таннай энергіяй і павышэнне нацыянальнай энергетычнай бяспекі. Паводле меркавання спецыялістаў, увядзенне АЭС у строй можа дазволіць зэканоміць каля 1 мільярда долараў у год на імпарце прыроднага газуИнформационно-аналитический центр при Администрации Президента Республики Беларусь .

У 2009 годзе атрымаў званне ганаровага доктара Кіеўскага нацыянальнага універсітэта імя Тараса Шаўчэнкі. У 2021 годзе пазбаўлены гэтага звання.

У 2010 годзе атрымаў званне ганаровага доктара Бакінскага славянскага ўніверсітэта.

Чацвёрты прэзідэнцкі тэрмін (2010—2015)

19 снежня 2010 года адбыліся выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 20 снежня ЦВК абвясціла, што Аляксандр Лукашэнка пераабраны на чацвёрты тэрмін, атрымаўшы 79,65 % галасоў. Вынікі галасавання не былі прызнаны астатнімі кандыдатамі на пасаду Прэзідэнта, а таксама ЗША і Еўрасаюзам, але былі прызнаны місіяй СНД на чале з С. Лебедзевым, якая прысутнічала на выбарахМісія АБСЕ не прызнала выбары свабоднымі, у адрозненне ад місіі СНД // KP.RU — Беларусь<. Выбары суправаджаліся масавымі акцыямі пратэсту. ЗША асоба адзначылі, што яны: «Рашуча асуджаюць дзеянні ўрада Беларусі па падрыве дэмакратычнага працэсу, а таксама непрапарцыйнае выкарыстанне сілы супраць палітычных актывістаў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і журналістаў»ЗША не прызнаюць вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі // KP.RU — БеларусьБЕЛАПАН. ЗША не прызналі вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі

21 студзеня 2011 года Аляксандр Лукашэнка афіцыйна заняў пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у чацвёрты раз. Адначасова трапіў пад санкцыі ЕС, ЗША.

У 2011 годзе ў Беларусі пачаўся фінансавы крызіс, была здзейснена дэвальвацыя беларускага рубля, пачаліся рэзкія павелічэнні цэнаў. Гэта выклікала акцыі пратэсту па ўсёй краіне. У 2014 годзе ў Беларусі адбыўся валютна-фінансавы крызіс. Па выніках парламенцкіх выбараў 2012 года, як і ў мінулыя разы, у парламент увайшлі толькі прыхільнікі Лукашэнкі.

Пяты прэзідэнцкі тэрмін (2015—2020)

Як заўважыў палітолаг Андрэй Казакевіч, на выбарах у 2015 годзе Аляксандр Лукашэнка не даваў папулісцкіх і фінансавых абяцанняў. Але ў 2015 годзе была надзвычай напружаная сітуацыя ва Украіне, і на гэтым фоне наяўнасць нейкай «стабільнасці» ўжо была значным пасланнем для насельніцтва. Таксама былі значныя чаканні змен. У прынцыпе, змены і адбываліся, асабліва ў знешняй палітыцы. Былі чаканні эканамічных рэформаў, лібералізацыі. Наступны адыход ад лібералізацыі пачаўся ў Беларусі прыкладна з 2018 года.

2 красавіка 2015 года Аляксандрам Лукашэнкам быў выдадзены Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» (больш вядомы як Дэкрэт аб дармаедстве). 12 студзеня 2017 года ён падпісаў дэкрэт № 1, які ўнёс змены ў дэкрэт «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства», удакладніў спіс тых, хто не павінен плаціць падатак за няўдзел у фінансаванні дзяржвыдаткаў.

17 лютага 2017 года ў Мінску адбыўся «Марш абураных беларусаў» супраць прэзідэнцкага Дэкрэта № 3 і эканамічнай палітыкі ўлад, затым пратэсты пад назвай «Маршы недармаедаў» перакінуліся на іншыя буйныя гарады краіны. 9 сакавіка 2017 года на нарадзе па актуальных пытаннях развіцця краіны Лукашэнка агучыў рашэнне на працягу года не спаганяць збор з «дармаедаў». Пры гэтым грошы тым, хто ўжо сплаціў збор, пойдуць у залік на наступны год, але калі ў 2016 годзе «дармаед» знойдзе працу, тады грошы за 2015 год яму вярнуць.

21 сакавіка 2017 года Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі «затрымалі дзясяткі баевікоў», якія «трэніраваліся ў лагерах са зброяй». У той жа дзень Лукашэнка сказаў, што «не адмяняў і не прыпыняў» дэкрэт № 3, які «ўзарваў апазіцыйную клааку». У перыяд з 21 сакавіка да 3 красавіка былі затрыманыя 35 чалавек, якіх абвінавацілі ў навучанні і падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў, а пасля 20 з іх яшчэ і ў стварэнні незаконнага ўзброенага фарміравання (гл. Справа «Белага легіёна»). 25 сакавіка ў Мінску акцыя пратэсту, прымеркаваная да Дня Волі, была жорстка падаўлена з прыцягненнем вялікай колькасці супрацоўнікаў АМАП і спецтэхнікі.

16 чэрвеня 2017 года стала вядома, што справа КДБ спыніў крымінальны пераслед па справе аб масавых беспарадках. 30 чэрвеня вызвалены апошнія фігуранты. 27 лістапада спынены крымінальны пераслед усіх удзельнікаў справы «Белага легіёна».

7 ліпеня 2017 года Міністэрства па падатках і зборах абвясціла, што пачынае вяртаць «дармаедам» збор, заплачаны за няўдзел у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў у 2015 годзе. Намеснік міністра па падатках і зборах Святлана Шаўчэнка нагадала, што 9 сакавіка Лукашэнка правёў нараду, на якой «было вызначана, што вяртанне збору будзе ажыццяўляцца тым асобам, якія ўжо прыступілі да працы»В Беларуси начали возвращать сборы не участвующим в финансировании госрасходов гражданам.