140px|left|thumb|Граф Мансфельд Бітва пры Саблатэ (па-чэшску: Zablati, па-нямецку Sablat), адбылася 10 чэрвеня 1619 года падчас чэшскага перыяду Трыццацігадовай вайны. Бітва адбылася паміж імперскай арміяй графа Бюкуа і пратэстанцкай арміяй графа Мансфельда.

Калі граф Мансфельд ішоў на падтрымку генерала Гогенлое, які абложваў Чэске-Будзеёвіцы, генерал Бюкуа перахапіў яго побач з маленькай вёскай Саблат і навязаў бітву. Мансфельд атрымаў паразу, страціўшы як мінімум 1.500 жаўнераў і абоз.

У выніку пратэстанты былі вымушаны зняць аблогу з Чэске-Будзеёвіцаў.

Катэгорыя:Бітвы паводле алфавіта Катэгорыя:Бітвы Трыццацігадовай вайны 1619 10 Катэгорыя:Бітвы Чэхіі Катэгорыя:Бітвы Свяшчэннай Рымскай імперыі Катэгорыя:Бітвы ў Чэхіі Катэгорыя:1619 год у Еўропе