Красадзён, таксама ЛілейнікНапісанне Красадзён, Лілейнік ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах, Т. 8. — Мн., 1999. — С. 454. (Hemerocállis) — род кветкавых раслін сямейства .
Назва Назва роду Hemerocallis паходзіць ад грэч. ἡμέρα — «дзень, суткі» і καλός — «прыгожы», што звязана з кароткатэрміновым красаваннем большасці відаў, кожная кветка звычайна цвіце адзін дзень.
Апісанне
Шматгадовыя травяністыя карэнішчавыя расліны. Лісце прыкаранёвае, двухраднае, доўгае, шырокалінейнае. Кветаносы вышынёю 30—100 см. Лейкападобныя кветкі буйныя, жоўтыя або аранжавыя ў мяцёлчатых ці галоўчатых суквеццях. Плод — трохгранная каробачка.
Пашырэнне Каля 15 відаў (20Hemerocallis // The Plant List). Пашыраны ва ўмерана цёплых раёнах Еўразіі — ад Еўропы да Кітая, Карэі і Японіі; у Заходняй Еўропе, ЗША, на Каўказе — здзічэлыя. Вырошчваецца са старажытнага часу. Мае больш за 10 тыс. форм і сартоў. На тэрыторыі Беларусі інтрадукаваны , , і .
Выкарыстанне Дэкаратыўныя расліны. Вяленыя кветкі ў некаторых краінах ужываюць як прыправу да ежы.
Крыніцы
Літаратура
— С. 65.
Спасылкі
Hemerocallis // The Plant List
Катэгорыя:Асфадэлавыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Дэкаратыўныя садовыя расліны Катэгорыя:Харчовыя расліны