Тэйлар Стрба Хол (; нар. 14 лістапада 1991, Калгары, Канада) — прафесійны канадскі хакеіст. Амплуа — левы нападнік.

У 2010 годзе быў абраны на драфце пад агульным першым нумарам камандай «Эдмантан Ойлерз». Да драфта НХЛ гуляў у юніёрскай хакейнай лізе Антарыа за каманду Уінсар Спітфайрз, у складзе якой выйграў два Мемарыяльныя кубкі ў 2009 і 2010 гадах. Пры гэтым быў прызнаны MVP у абодвух розыгрышах. Агентам Хола з’яўляецца былы хакеіст, адзін з лепшых абаронцаў НХЛ усіх часоў, Бобі Ор.

5 ліпеня 2010 года Хол падпісаў свой першы прафесійны кантракт з камандай «Эдмантан Ойлерз».

Спасылкі

OHL Player Profile

Катэгорыя:Хакеісты Канады Катэгорыя:Ігракі зборнай Канады па хакеі Катэгорыя:Чэмпіёны свету па хакеі з шайбай Катэгорыя:Хакеісты НХЛ Катэгорыя:Ігракі «Эдмантан Ойлерз» Катэгорыя:Ігракі «Нью-Джэрсі Дэвілз» Катэгорыя:Ігракі «Віндзар Спітфайрз» Катэгорыя:Ігракі «Аклахома-Сіці Баранс»