Эмануэль Ласкер (, 24 снежня 1868 — 11 студзеня 1941) — нямецкі шахматыст і матэматык, прадстаўнік пазіцыйнай школы, другі чэмпіён свету па шахматах (1894—1921). Ласкер захоўваў званне чэмпіёна свету 27 гадоў, што з'яўляецца рэкордным дасягненнем для шахмат, а працягваў выступаць на вышэйшым узроўні да 68 гадоў.

Ласкер валодаў універсальным стылем гульні, аднак яго самымі моцнымі бакамі лічылі пазіцыйнае пачуццё і эндшпіль. Многія біёграфы і даследчыкі называюць Ласкера першаадкрывальнікам псіхалагічнага падыходу да шахматах: лічыцца, што Ласкер часцяком быў гатовы пайсці на пагаршэнне сваёй пазіцыі, каб накіраваць гульню ў нязручнае для канкрэтнага суперніка рэчышча. Гэтая кропка гледжання папулярная і цяпер, хоць частка экспертаў лічыць яе памылковай і тлумачыць дасягненні Ласкера глыбокім разуменнем шахмат і ўменнем ацаніць плюсы і мінусы таго ці іншага працягу партыі.

На працягу сваёй шахматнай кар'еры Ласкер неаднаразова спыняў выступу на некалькі гадоў для заняткаў матэматыкай і філасофіяй. Ласкер абараніў доктарскую дысертацыю па матэматыцы ў 1901 годзе, а яго галоўным дасягненнем у матэматыцы стала тэарэма, названая ад імя Ласкера і Эмі Нётэр, якая пазней падагульніла высновы Ласкера. Акрамя гэтага Ласкер выдаў некалькі філасофскіх прац і літаратурных твораў.

У лютым 1936 года Ласкер выступіў у БССР з сеансам адначасовай гульні на 25 дошках. Яго афіцыйна прымаў старшыня Савета народных камісараў БССР М. Галадзед.

Спасылкі

Асабістая картка Эмануэля Ласкера на сайце 365chess.com 50 шахматных задач, заснаваных на партыях Ласкера (англ.) Lasker's Chess Magazine (студзень 1905) Кампазіцыі Эмануэля Ласкера на PDB-серверы

Рубінчык, Вольф. З гісторыі Беларусі шахматнай — Мінск: Шах-плюс, 2012. С. 63—65.

Катэгорыя:Чэмпіёны свету па шахматах Катэгорыя:Шахматныя кампазітары Катэгорыя:Шахматныя тэарэтыкі Катэгорыя:Шахматысты Германіі Катэгорыя:Матэматыкі Германіі