КаравайкаНапісанне Каравайка ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.42 (Plegadis falcinellus) — шырока распаўсюджаная птушка з сямейства ібісавых.

Агульная характарыстыка Каравайка мае ў даўжыню 51-66 см, размах крылаў 80-105 см. Самка крыху меншая за самца. Дарослыя птушкі пафарбаваны ў цёмна-буры колер з бронзавым і зялёным металічным адценнем. Маладыя — бурыя без адцення, на галаве і шыі белая штрыхоўка, знікае з узростам. У палёце закругленыя крылы. Голас: ціхае, хрыпкае «крра», у гнездавы перыяд бляе як баран.

Распаўсюджанне Каравайка распаўсюджаная ў Еўразіі, Афрыцы, Аўстраліі, Паўночнай Амерыцы. Арэал разарваны. Лакальна сустракаецца ў Паўднёвай Еўропе, Сярэдняй і Паўднёвай Азіі, на Філіпінах і некаторых астравах Малайскага архіпелага, у Афрыцы і на Мадагаскары, на Антыльскіх астравах і паўночным узбярэжжы Мексіканскага заліва.

Месцапражыванне караваек — прэсныя і слабасалёныя вадаёмы, шырокія балоты, ліманы, плыткаводдзі і заліўныя лугі.

Паўднёвыя папуляцыі аселыя, паўночныя — пералётныя. Залятае ў большасць еўрапейскіх краін, нават да ісландыі, Фінляндыі і Скандынавіі. На Беларусі рэдкі, залётны від.

Асаблівасці біялогіі Гняздуе ў калоніі (часцей за ўсё рознавідавой). Звычайна гняздо ладзіць на заламаным трыснягу або на галінах кустоў, радзей на дрэвах. На кустах і дрэвах робіць гняздо з галінак, высланае сухім трыснягом; на заліваемых кустах і трыснягу — з напалову згнілага трыснягу, злепленага калам, унутры выкладзена зялёнымі лістамі трыснягу, а латок — сцёбламі раслін.

Яйкі (3-6) ярка-зеленаватыя або блакітнаватыя.

Літаратура Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. — ISBN 83-01-13187-X

Катэгорыя:Ібісавыя Катэгорыя:Птушкі Еўразіі Катэгорыя:Птушкі Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Птушкі Афрыкі Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1766 годзе