Ава́рская мо́ва (саманазва: авар мацI) — мова авара-андыйскай групы нахска-дагестанскай сям’і моў. У структурным дачыненні найбольш блізкая да андыйскіх моў. У аснове літаратурнай аварскай мовы ляжыць так званы болмацӀ («мова войска») — міждыялектная мова, што склалася на аснове паўночнай гаворкі.

Распаўсюджана сярод аварцаў, якія жывуць у Дагестане, на поўначы Азербайджана, паўночна-ўсходзе Грузіі і ў Турцыі. Колькасць носьбітаў аварскай мовы ў Расіі — 715 297 чалавек (2010). У гэтую колькасць уключаны многія носьбіты анда-цэзскіх моў, якія карыстаюцца аварскай мовай як другой. Прыкладная колькасць носьбітаў аварскай мовы як роднай — 703 тысячы чалавек (2010).

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Нахска-дагестанскія мовы Катэгорыя:Мовы Дагестана Катэгорыя:Мовы Азербайджана