Цімурыды — дынастыя нашчадкаў Тамерлана (Цімура), якая кіравала ў Маверанахары, Іране і Індыі з 1370 па 1526 год.

У год смерці Тамерлана (1405) яго сын Шахрух валодаў Харасанам; з унукаў Тамерлана Пір-Мухамед, сын Джэгангіра, кіраваў у Афганістане, Амар і Абу-Бекр (сыны Міран-шаха) — у Азербайджане і Багдадзе, Пір-Мухамед, Рустэм і Іскендэр (сыны Амар-шэйха) — у Фарсе і Эраке Персідскім; сын Міран-шаха, Халіль-Султан, стаяў у Ташкенце з войскам, сабраным для паходу на Кітай.

Цімур прызначыў сваім спадчыннікам Пір-Мухамеда, сына Джэхангіра; але ён не быў прызнаны.

Цімурыды ў Маверанахры

Халіль-Султан валодаў Маверанахрам з 1405 па 1409 гады, але затым, атрымаў паразу і быў вымушаны прызнаць вярхоўную ўладу Шахруха, абвешчанага султанам у Гераце (1405—1447).

З 1409 па 1449 год Маверанахрам кіраваў сын Шахруха Мірза Улугбек.

Пасля яго смерці, Маверанахрам кіраваў яго сын Абд ал Лаціф, а пасля яго забойства пляменнік Улугбека Абдула ібн Ібрагім султан.

З 1451 па 1457 год Маверанахрам кіраваў Абу Сеід. У 1457 годзе ён здолеў аб'яднаць дзяржавы тымурыдаў у Маверанахры і Харасане ў адну дзяржаву.

З 1469 па 1494 год Маверанахрам кіраваў сын Абу Саіда — Султан Ахмед мірза.

Цімурыды ў Харасане

Багдада Цімурыды пазбавіліся яшчэ ў 1405 годзе, Азербайджана — у 1408 годзе (перамога Кара-Юсуфа, правадыра Кара-Каюнлу); астатнія вобласці паступова падпарадкаваў сваёй ўладзе Шахрух. Пір-Мухамед у 1406 годзе быў разбіты Халіль-Султанам і ў 1407 забіты, пасля чаго Шахрух заняў Харасан. У 1409 годзе ён заваяваў Маверанахар і прызначыў там кіраўніком свайго сына Улугбека, у 1414 годзе ўціхамірыў паўстанне Іскандэра і прызначыў кіраўніком Фарса свайго сына Ібрагіма (1414—1435; пасля яго сын яго Абдалах, 1435—1445).

Шахрух здзейсніў некалькі паходаў на Азербайджан і ў 1436 годзе падпарадкаваў сабе гэту краіну; кіраўніком яе ў якасці васала Шахруха быў прызначаны Джэхан-шах (сын Кара-Юсуфа). Шахрух і яго сыны клапаціліся пра ўзняцце дабрабыту сваіх ўладанняў і заступаліся за асвету (аднаўленне Мэрва ў 1410 годзе; абсерваторыя і астранамічныя табліцы Улугбека).

У канцы валадарання Шахруха смуты аднавіліся, і пасля яго смерці дзяржава распалася; Улугбек у 1449 годзе быў забіты сваім уласным сынам Абд ал Лаціфам. Харасанам авалодаў унук Шахруха, Абу-л-Касім Бабур (1450—1457), Маверанахрам — унук Міран-шаху, Абу-Сеід (1451—1469).

Джэхан-шах, які адпаў ад Цімурыдаў, у 1452 годзе захапіў Фарс, у 1457 — Харасан, але саступіў гэту вобласць Абу-Сеіду, які на кароткі час (1457—1468) аднавіў адзінства дзяржавы Цімурыдаў. Спроба скарыстацца смерцю Джэханшаха (1467) для заваявання Азербайджана была прычынай гібелі Абу-Сеіда: ён быў узяты ў палон (31.01.1469) і забіты Узун-Хасанам, правадыром племя Ак-Каюнлу.

Цімурыды ў Маверанахры і Харасане пры кіраванні Абу-Сеіда і яго пераемнікаў

Сын Абу-Сеіда, Султан Ахмед мірза (1469—1494), валодаў толькі Маверанахрам; іранскія ўладанні Цімурыдаў перайшлі пад уладу іншага нашчадка Цімура (праз Амар-шэйха), Хусайна Байкары (1469—1506), двор якога (у Гераце) застаўся адным з цэнтраў асветы.

Ахмед і Хусейн былі апошнімі моцнымі кіраўнікамі з дынастыі Цімурыдаў; уладанні Цімурыдаў былі заваяваны качавымі ўзбекамі, правадыр якіх Шэйбані ў 1500 годзе захапіў Маверанахар, у 1507 — Харасан. Пляменнік Ахмеда Бабур пасля некалькіх спробаў выцесніць Шэйбані-хана з Маверанахра абгрунтаваўся ў Кабуле (1504), адкуль у 1511 годзе, пасля смерці Шэйбані, ізноў заваяваў Маверанахар, але ўжо ў 1512 годзе канчаткова ачысціў краіну і пасля заснаваў імперыю Вялікіх Маголаў у Індыі.

Цімурыды — паэты, вучоныя thumb|350px|маўзалей Гур Эмір у Самаркандзе thumb|350px|маўзалей Гур Эмір у Самаркандзе thumb|350px|маўзалей Хумаюна ў Дэлі

Некаторыя прадстаўнікі дынастыі ўславіліся як вучоныя і літаратары.

Улугбек быў вялікім астраномам і матэматыкам. Хусайн Байкара (пад псеўданімам Хусайні) і Бабур — вядомымі паэтамі. Бабур вядомы таксама як аўтар гістарычных мемуараў. Унук Цімура Абу Бакр пісаў вершыАлишер Навои, Собрание избранных, Сочинения. т.9. Т., 1968. Унук Цімура Султан Іскандэр Шыразі быў паэтам. Сын Міран-шаха Халіль-Султан таксама пісаў вершы. Унук Цімура, сын Шахруха — Байсанкур, заснавальнік мастацкай галерэі ў Гераце. Дачка Бабура — Гульбадан-Бегім была адзінай жанчынай-гісторыкам у сярэднявечнай Індыі. Нашчадак Бабура — Зебуніса была вядомай паэтэсай на Усходзе.

Шэдэўры дойлідства Цімурыдаў Падчас кіравання Цімурыдаў у Сярэдняй Азіі, Іране, Індыі і Афганістане былі створаны такія шэдэўры сусветнай архітэктуры як маўзалей Гур Эмір у Самаркандзе, мячэць Бібі-Ханым у Самаркандзе, медрэсэ Улугбека ў Самаркадзе, маўзалей Хаджы Ахмеда Ясеві ў Туркестане, маўзалей Хумаюна ў Дэлі, маўзалей Тадж-Махал у Агры і інш.

Глядзіце таксама Спіс Цімурыдаў Цімурыдскае мастацтва Імперыя Вялікіх Маголаў

Крыніцы

Катэгорыя:Дзяржавы ў гісторыі Азербайджана Катэгорыя:Дзяржавы ў гісторыі Узбекістана Катэгорыя:Дзяржавы ў гісторыі Ірана Катэгорыя:Дзяржавы ў гісторыі Таджыкістана Катэгорыя:Гісторыя Туркменістана Катэгорыя:Дзяржавы ў гісторыі Пакістана Катэгорыя:Дзяржавы ў гісторыі Афганістана