Іаган Георг Эміль фон Браўсэ (, Шчэцін — ) — прускі ваенны дзеяч. У 1788 г. скончыў ваенную акадэмію і паступіў на службу памочнікам афіцэра Генеральнага штаба. У 1812 г. — маёр батальёна грэнадзёраў 1-га кавалерыйскага палка 1-й дывізіі 1-га прускага корпуса, вылучыўся ў баях пад Пружанамі і Слонімам. У 1813 г. у свіце прускага прынца Вільгельма, камандаваў легкаконным палком, пазней — ад’ютант генерал-губернатара на Эльбе і Одэры і крон-прынца ў Швецыі. У 1815 г. генерал-маёр, камандзір 7-й пяхотнай брыгады 2-га корпуса пад камандаванем Пірха 1-га. У 1817 г. камандзір кадэцкага корпуса, у 1834 г. — дырэктар спецыяльнай каралеўскай школы ў Берліне.
Літаратура Deutsche biographische encyklopedie. — München, 2001. — S. 91. Erner, M. Der Antheil der Königlich Sachsischen armee am Fefldzuge gegen Russland 1812. — Leipzig, 1896. — S. 49, 80, 88, 149. Подмазо А. А. Большая европейская война 1812—1815. Хронология событий. — М., 2003. — С. 273.
Катэгорыя:Постаці Прусіі