Сярге́й Альбе́ртавіч Картэ́с () — беларускі , . Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1980).

Біяграфія Нарадзіўся 18 лютага 1935 года ў Сан-Антоніа, Чылі. У 1920-я гады сям’я маці С. А. Картэса эмігравала з Расіі ў Чылі. Бацька С. А. Картэса — чыліец. Першыя 20 гадоў жыцця правёў у Аргенціне, вучыўся музыцы ў Буэнас-Айрэсе. У 1947 годзе сям’я падала прашэнне аб савецкім грамадзянстве. Прыезд у СССР стаў магчымым у 1955 годзе. Месцам пражывання быў вызначаны Мінск.

Скончыў у 1962 годзе Беларускую кансерваторыю. З 1966 года — загадчык музычнай часткі Беларускага тэатра імя Я.Купалы. З 1972 года музычны рэдактар, галоўны музычны рэдактар кінастудыі «Беларусьфільм».

З 1991 года мастацкі кіраўнік опернай трупы ў Дзяржаўным тэатры оперы і балета Беларусі. У 1996 годзе установа была падзелена на два самастойныя тэатры: оперы і балета. Картэс узначаліў першы з іх і на працягу 1996—2002 гадоў з’яўляўся мастацкім кіраўніком-дырэктарам Нацыянальнага тэатра оперы Рэспублікі Беларусь. З асобай Картэса звязана адкрыццё беларускага опернага мастацтва для еўрапейскай публікі.

Творы оперы «Джардана Бруна» (1977), «Матухна Кураж» (1987), «Візіт старой дамы» (1987), «Мядзведзь», «Юбілей» балет «Апошні інка» (1990) араторыя «Памяці паэта» на словы Янкі Купалы сюіты «Казка», «Кантрасты» канцэрт для фартэпіяна з аркестрам «Капрычас» харэаграфічныя мініяцюры «Першыя чайкі», «В’етнам» вакальныя цыклы на вершы А. Вярцінскага, М. Танка, У. Шэкспіра, Ф. Гарсія-Лоркі

Літаратура

Музыкальная энциклопедия / Под ред. Ю. В. Келдыша. — М.: Советская энциклопедия, Советский композитор, 1973—1982.

Спасылкі Аўдыёзапісы опер С. Картэса

К юбилею мастера: Сергей Альбертович Кортес // Вялікі тэатр Беларусі

Катэгорыя:Члены Саюза кампазітараў СССР Катэгорыя:Кінакампазітары СССР Катэгорыя:Кампазітары-песеннікі Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Беларусі Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты СССР Катэгорыя:Кампазітары Беларусі Катэгорыя:Балетныя кампазітары