Тэафіл Ленартовіч (Teofil Lenartowicz; , Варшава — ) — польскі паэт, скульптар.
Біяграфічныя звесткі Друкаваўся з 1840-х гадоў. 3 1851 года ў эміграцыі. У 1879—1883 гадах выкладаў славянскія літаратуры ў Балонскім універсітэце. Быў удзельнікам літаратурнай групы «Варшаўская цыганэрыя» (1840-я).
Творчасць Паэтычныя зборнікі «Польская зямля» (1848), «Ліра» (1855), «Новая ліра» (1859) прынеслі Т. Ленартовічу славу «мазавецкага лірніка». У вершах ён выкарыстоўваў матывы і інтанацыі фальклорных песень, перадаваў каларыт сялянскага жыцця, прыгажосць вясковых краявідаў. Рэлігійныя ўяўленні народа адлюстраваў у паэмах «Захапленне» (1851) і «Блаславенная» (1854). Тэма паўстання 1794 раскрываецца ў паэме «Рацлавіцкая бітва» (1859). Пад уражаннем паўстання 1863—64 напісаў паэму «Марцін Баралёўскі-Лялевель» (1864).
Т. Ленартовіч стварыў шэраг скульптурных партрэтаў і кампазіцый на гісторыка-патрыятычныя і рэлігійныя тэмы, некаторыя з якіх зараз упрыгожваюць італьянскія касцёлы.
Верш «Каліна» пераклала на беларускую мову Зоф’я Тшашчкоўская (Манькоўская)Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с..
Бібліяграфія Wybór poezji. Warszawa, 1991.
Літаратура Малюковіч С. Ленартовіч // Zięba M. Liryka Teofila Lenartowicza wobec pieśni ludowej. Wrocław, 1983. ISBN 83-04-01571-4
Спасылкі
Катэгорыя:Паэты Польшчы Катэгорыя:Польскамоўныя паэты Катэгорыя:Скульптары Італіі