Кліўленд — дзеючы вулкан на Алясцы, Паўночная Амерыка, знаходзіцца на востраве Чугінадак.

Пры вышыні ў 1730 м ён з’яўляецца адным з самых актыўных на Алеуцкіх астравах.

Актыўнасць Гэты вулкан мае мноства зарэгістраваных вывяржэнняў на працягу XIX і XX стагоддзяў, а таксама некалькі паведамленняў пра вулканічную дзейнасць у гэтым раёне на працягу XVIII стагоддзя. Апошняе вывяржэнне адбылося ў 2011 годзе. Вулкан выкінуў попел на 4,5 кіламетры 30 снежня 2011 года.

Спасылкі Activity at Cleveland Volcano, Aleutian Islands, Alaska

Катэгорыя:Стратавулканы ЗША Катэгорыя:Актыўныя вулканы Катэгорыя:Горы Аляскі