Лада Віктараўна Алейнік (нар. , в. Чапліцы, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі крытык, літаратуразнаўца.
Біяграфія Нарадзілася ў сям’і пісьменніка Віктара Дайліды. У 1994 годзе закончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «беларуская і руская мовы і літаратуры». Закончыла аспірантуру філалагічнага факультэта БДУ. У 2002 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю «Творчая індывідуальнасць Лукаша Калюгі: праблема стылю» (навуковы кіраўнік — доктар філалагічных навук, прафесар Людміла Сінькова. Дацэнт кафедры беларускай літаратуры і культуры філалагічнага факультэта БДУ. Адначасова працавала ў часопісе «Полымя», газеце «Літаратура і мастацтва».
Творчасць Аўтар кнігі «Пясочны гадзіннік: Літаратурна-крытычныя артыкулы, нарысы, рэцэнзіі, нататкі» (Мн.: Літаратура і мастацтва, 2010), больш за 60 навуковых публікацый, шэрагу рэцэнзій і аглядаў у беларускай перыёдыцы.
Бібіліяграфія
Спасылкі Старонка Лады Алейнік на сайце філагічнага факультэта БДУ Блог Лады Алейнік
Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Літаратурныя крытыкі Беларусі