Княжно́, Княжно́е — возера ў Беларусі ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Шэвінкі.
Плошча паверхні возера 0,66 км². Даўжыня 1,51 км, найбольшая шырыня 0,75 км. Найбольшая глыбіня 6,6 м. Плошча вадазбору складае 53,2 км².
Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу. Схілы катлавіны маюць вышыню ад 5—8 метраў на поўдні і захадзе да 15 метраў на поўначы і ўсходзе. Спадзістыя, складзены з суглінкаў і супяскоў. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі вышынёй ад 0,3 да 0,5 м зліваюцца са схіламі. У залівах берагі сплавінныя. Літаральная зона пясчаная і займае каля 17% плошчы возера. Астатняя частка дна (прафундаль) плоская. На возеры, у сярэдзіннай частцы, 4 астравы агульнай плошчай каля 0,01 км². Глыбакаводная частка дна возера выслана глеем і крэменязёмістым сапрапелем. Зарастае да глыбіні ў 2,5 м.
Возера эўтрофнае, праточнае. Упадаюць 2 ручаі і рака Гаражанская, выцякае ручай (пратока) у возера Заронава. Упадаючым ручаём злучана з возерам Каравайскае.
У возеры водзяцца шчупак, акунь, плотка, лінь, судак, мянтуз і іншыя віды рыб.
На поўдзень ад возера знаходзіцца вёска Тапорына. Каля возера праходзіць мясцовая аўтамабільная дарога .
Гл. таксама Азёры Беларусі
Літаратура Рачэўскі А. М. Княжно //
Спасылкі Возера Княжно
Катэгорыя:Азёры Віцебскага раёна Катэгорыя:Басейн Шэвінкі