Леў Абрамавіч Альпяровіч () — жывапісецт. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с..
Біяграфія
Вучыўся ў Вільні ў мастацкай школе акадэміка Івана Трутнева (1890—1892). Скончыў (1896) і Пецярбургскую Акадэмію мастацтваў (1902). Вучань І. Рэпіна.
Пасля заканчэння Акадэміі мастацтваў жыў і працаваў у Мінску. Выкладаў у Мінскім прыватным мужчынскім яўрэйскім рэальным вучылішчы (1912—1913). Удзельнік выставак з 1902.
Памёр у Мінску.
Творчасць
Пісаў партрэты, пейзажы, бытавыя кампазіцыі. Паслядоўна адстойваў прынцыпы рэалізму. Яго творы («Вечар у сям’і», «Краўчыха», «Муляры», «Прачка», «Партрэт старой», «Партрэт музыканта Жухавіцкага», «Дзяўчына ў чырвонай шалі») блізкія да твораў перасоўнікаў. Многія працы маюць характар незавершаных эскізаў («Падпольная сходка», «Мыццё бялізны» і інш.) Творы Альпяровіча найбольш поўна (230 работ) былі прадстаўлены на персанальнай выстаўцы ў Мінску ў 1939.
Некалькі прац мастака захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.
Крыніцы
Літаратура Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі в 5-ти томах. Т.1, стр.94. Леў Альпяровіч. З серыі «Славутыя мастакі з Беларусі». Аўтар тэксту і складальнік В. У. Вайцяхоўская. Мінск. Выдавецтва « Беларусь». 2014. З іл.
Спасылкі Альперович Лейба (Лев) Абрамович
Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Куранцы Катэгорыя:Яўрэйскія мастакі Катэгорыя:Мастакі Расійскай імперыі