Прут (, ) — рака ва Украіне, Малдове і Румыніі, левы прыток Дуная, даўжыня 953 км.
Гідраграфія Пачынаецца ў Івана-Франкоўскай вобласці Украіны, на паўночных схілах хр. Чарнагора (Усходнія Карпаты). З гор недалёка ад Гаверлы Прут цячэ на ўсход у бок Ярэмчэ і Чарнаўцоў у глыбока ўрэзанай даліне. Ніжэй даліна расшыраецца (да 10 км каля г. Леова). Рэчышча звілістае, месцамі парожыстае, на поўдні ўтварае натуральную мяжу паміж Малдовай і Румыніяй. Пачынаючы з горада Ясы, Прут становіцца суднаходным і ўпадае ля Галаца ў Дунай, недалёка ад месца ўпадзення самога Дуная ў Чорнае мора.
Жыўленне ракі снегавое і дажджавое. Назіраецца веснавое разводдзе, частыя летне-асеннія паводкі, павышаны зімовы сцёк (ад адліг і дажджоў). Сярэдні расход вады каля г. Леова 69,2 м³/с.
Прут з’яўляецца другой па велічыні ракой Малдовы, яго басейн займае больш за 24 % плошчы краіны. На мяжы Малдовы і Румыніі створана вадасховішча Стынка-Касцешты. На рацэ гарады Ярэмчэ, Каламыя, Снятын, Чарнаўцы, Наваселіца (Украіна), Унгень, Леова (Малдова).
Літаратура
Катэгорыя:Прытокі Дуная Катэгорыя:Рэкі Івана-Франкоўскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Чарнавіцкай вобласці Катэгорыя:Рэкі Малдовы Катэгорыя:Рэкі Румыніі