Яўген Кузьміч Аляксееў (, Вісіма-Уткінск — ) — беларускі аграном-раслінаводт. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. С. 29.. Доктар сельскагаспадарчых навук (1936), прафесар (1951), акадэмік АН БССР (1940), Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР (1957—1961). Член КПСС з 1958 года.

Біяграфія Скончыў Казанскі настаўніцкі інстытут (1903) і Вышэйшыя сельскагаспадарчыя курсы ў Пецярбургу (1911). З 1916 дырэктар Навазыбкаўскай сельскагаспадарчай станцыі. У 1928—1930 прафесар, загадчык кафедры земляробства, глебазнаўства і аграхіміі Усесаюзнага сельскагаспадарчага інстытута завочнай адукацыі. Член ЦВК БССР у 1929-30 гг. Адначасова ў 1946—1959 загадчык аддзела лубіну і сідэрацыі Беларускага НДІ земляробства..

Навуковы і практычны ўклад З 1916 па 1928 гг. узначальваў Навазыбкаўскую доследную станцыю, якую стварыў на бясплодным пясчаным пагорку. Шляхам пасеву лубіну і сырадэлі і выкарыстання мясцовых арганічных угнаенняў у спалучэнні з мінеральнымі дамогся таго, што праз некалькі год на месцы пасеваў утварылася ўрадлівае поле.Имя в белорусской науке: 130 лет со дня рождения агранома Е. К. Алексеева Атрыманы досвед быў пакладзены Я. К. Аляксеевым у аснову распрацоўкі агратэхнікі зялёных угнаенняў (сідэратаў). Вывучыў умовы, якія вызначаюць эфектыўнасць зялёнага ўгнаення на розных глебах у розных кліматычных зонах.

Аўтар каля 90 навуковых прац, у тым ліку 12 манаграфій.

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», медалямі.

Асноўныя працы Теория и практика зеленого удобрения. М.: Сельхозгиз, 1936. Перспективы культуры сахарной свеклы в Белорусской ССР. Мн.: Гос. изд. БССР, 1947. Люпины в БССР. Мн.: Гос. изд. БССР, 1950 (совм. с И. Г. Стрелковым). Сидеральные удобрения в БССР. Мн.: Гос. изд. БССР, 1951. Зернебабовыя культуры ў БССР. Мн., 1953. Зеленое удобрение в нечерноземной полосе. М. : Сельхозгиз, 1959. Однолетние кормовые люпины. М.: Колос, 1968. Зеленое удобрение. Мн.: Урожай, 1970 (совм. с В. С. Рубановым, К. И. Довбаном).

Літаратура Евгений Кузьмич Алексеев (к 130-летию со дня рождения) // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя аграрных навук. — 2014. — № 2. — С. 116—117. Алексеев Евгений Кузьмич // В кн: Гордость и слава Белорусской государственной сельскохозяйственной академии. Профессора и выпускники — академики и члены-корреспонденты / А. Р. Цыганов, П. А. Саскевич, В. М. Лившиц. — Горки : БГСХА, 2017. — С.25-26.

Спасылкі Яўген Кузьміч Аляксееў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Аграномы Беларусі Катэгорыя:Постаці аграрнай навукі Катэгорыя:Члены ЦВК БССР Катэгорыя:Раслінаводы СССР