Георг (Жорж Жан Франц) Кёлер (, , Мюнхен, Германія - , Фрайбург, Германія) — нямецкі біёлаг і імунолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1984 годзе «за тэорыі адносна спецыфічнасці ў развіцці і кантролі імуннай сістэмы і адкрыццё прынцыпу прадукцыі монакланальных антыцел». Разам з Сезарам Мільштэйнам распрацаваў тэхніку атрымання монакланальных антыцел.
Біяграфія Скончыў Фрайбургскі ўніверсітэт ў 1971 годзе. Там жа ў 1974 годзе ён абараніў дысертацыю па імуналагічнаму даследаванню фермента бэта-галактазідазы, якое правёў пад кіраўніцтвам прафесара Фрыца Мельхерса на базе Інстытута імуналогіі ў Базелі (Швейцарыя), дырэктарам якога быў Нільс Ернэ.
З 1974 года ў лабараторыі малекулярнай біялогіі Кембрыджскага ўніверсітэта (Вялікабрытанія), дзе два гады (1974—1976) праходзіў пост-дактарантуру ў прафесара Сезара Мільштэйна. У Кембрыджы Кёлер працаваў над зліццём лімфацытаў. За гэты кароткі прамежутак часу яму ўдалося распрацаваць новую тэхналогію па зліцці плазматычнай клеткі, якая выпрацоўвае антыцелы, з клеткай міяломы (методыка гібрыдома)Köhler, G. & Milstein, C. (1975): Continuous cultures of fused cells secreting antibody of predefined specificity. In: Nature. Bd. 256, S. 495—497. PMID 1172191 Reprint In: J. Immunol. Bd. 174, S. 2453—2455. PMID 15728446 PDF Margulies, D.H. (2005): Monoclonal antibodies: producing magic bullets by somatic cell hybridization. In: J. Immunol. Bd. 174, S. 2451—2452. PMID 15728445 PDF. Атрыманыя імарталізаванныя гібрыдныя клеткі працягвалі прадукаваць антыцелы і адначасова маглі неабмежавана размножвацца. Гэта дазволіла атрымліваць монакланальные антыцелы практычна ў неабмежаваных колькасцях.
З 1984 года і да сваёй смерці ў 1995 годзе быў дырэктарам інстытута імунабіялогіі М. Планка ў горадзе Фрайбург.
Аўтар навуковых прац па даследаваннях выпрацоўкі антыцел. Распрацаваў біятэхналогію атрымання монакланальных антыцел, што сакрэтызуюцца клетачнымі гібрыдамі.
Георг Кёлер памёр ад пнеўманіі. Вуліца да тэхнічнага факультэта ўніверсітэта Фрайбурга носіць яго імя — Georges-Köhler-Allee. Нямецкае таварыства па імуналогіі ўручае прэмію імя Георга КёлераGeorges-Köhler-Preis der Deutschen Gesellschaft für Immunologie (dgfi.org); abgerufen am 20. Oktober 2012.
Узнагароды Міжнародная прэмія Гайрднера (1981) Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1984) Прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні (1984) Член Леапальдзіны (1985) Кавалер Баварскага ордэна Максіміліяна «За дасягненні ў навуцы і мастацтве» (1986)
Публікацыі G. Köhler & C. Milstein (1975). "Continuous cultures of fused cells secreting antibody of predefined specificity". Nature 256 (5517): 495–7. Bibcode 1975Natur.256..495K. doi:10.1038/256495a0. PMID 1172191
Гл.таксама Монакланальныя антыцелы Прэмія Георга Кёлера
Літаратура
Спасылкі Біяграфія Кёлера на Нобелеўскім сайце Георг КЁЛЕР на сайце n-t.ru
Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне Катэгорыя:Імунолагі Германіі Катэгорыя:Біёлагі XX стагоддзя Катэгорыя:Лаўрэаты міжнароднай прэміі Гайрднера Катэгорыя:Кавалеры Баварскага ордэна Максіміліяна «За дасягненні ў навуцы і мастацтве» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні