Кіеўскае вадасховішча (Кіеўскае мора) — вадасховішча на Дняпры на поўнач ад Кіева з агульнай плошчай у 922 км².
Апісанне На поўначы яно амаль даходзіць да мяжы з Беларуссю. У яго ўпадаюць рэкі Прыпяць, Цецераў, Уж, Брагінка, Тарасіца.
Вадасховішча было створана ў 1960-я гады падчас праўлення Мікіты Хрушчова і было перадапошнім з шасці буйных вадасховішчаў на Дняпры. Запоўнена ў 1966 г. да адзнакі нармальнага падпорнага гарызонта — 103 м.
Найбольшая яго шырыня складае 20 км. Розніца ў вышыні выкарыстоўваецца Кіеўскай гідраэлектрастанцыяй для атрымання электраэнергіі.
Вадасховішча з’яўляецца месцам для адпачынку і рыбалкі.
Літаратура
Спасылкі «Комсомольская правда» пра пагрозы плаціны Кіеўскай ГЭС і вадасховішча «Аргументы и факты» пра рэальныя пагрозы дамбы Кіеўскага вадасховішча і ГЭС «Известия» пра праблематыку плаціны Кіеўскага вадасховішча і ГЭС Эксперт УНІАН пра пагрозы дамбы Кіеўскага вадасховішча
Катэгорыя:Вадасховішчы Украіны Катэгорыя:Геаграфія Кіеўскай вобласці Катэгорыя:Геаграфія Чарнігаўскай вобласці Катэгорыя:Дняпро