Васіль Андрэевіч Самцэ́віч (, в. Дакудава, цяпер , Мінская вобласць — ) — беларускі краязнаўца і педагог. Заслужаны настаўнік БССР (1945). Удзельнік Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый, Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў.

Біяграфія В. А. Самцэвіч нарадзіўся ў вёсцы Дакудава (сучасны Крупскі раён Мінскай вобласці). У 1915 годзе скончыў настаўніцкі інстытут у Віцебску. Таксама вучыўся на Віцебскім аддзяленні Маскоўскага археалагічнага інстытута.

У 1918—1928 і 1932—1956 гг. працаваў настаўнікам ва ўстановах народнай асветы, у 1929—1932 гг. навуковы сакратар Цэнтральнага Бюро краязнаўства пры Інбелкульце. Таксама кіраваў Барысаўскай краязнаўчай філіяй і супрацоўнічаў з часопісам «Наш край».

Навуковая дзейнасць В. А. Самцэвіч аўтар падручнікаў па беларускай мове, метадычных дапаможнікаў для пачатковай школы, метадычных распрацовак. Дапамагаў сайму брату П. А. Самцэвічу ў складанні слоўніка беларускай мовы.

Сярод публікаваных кніг: Беларуская мова: Падручнік для 3-га класа школ з рускай мовай навучання. — Мн., 1954; Беларуская мова: Падручнік для 3-га і 4-га класаў школ з рускай мовай навучання. — Мн., 1960

Літаратура Каханоўскі Г. А. САМЦЭВІЧ Васіль Андрэевіч. //

Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Краязнаўцы Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя настаўнікі БССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Крупскім раёне