Баранавіцкі Касцёл Маці Божай Фацімскай — каталіцкі храм у Баранавічах. Знаходзіцца на Савецкім праспекце.
Гісторыя
Пабудаваны ў 1998 годзе з цэглы ў авангардным стылі намаганнямі святара Мазура. Першая ва Усходняй Еўропе святыня, прысвечаная Фацімскай царыцы.
Пры касцёле выдаецца штомесячны каталіцкі часопіс «Дыялог».
Архітэктура Архітэктурны вобраз створаны аб'ёмна-кампазіцыйнымі сродкамі — плоскасныя фасады рытмічна расчлянёны стральчатымі аконнымі праёмамі, круглымі люкарнямі. У інтэр'еры перспектыву нефа завяршае не алтар, а скульптура Маці Божай Фацімскай.
Літаратура Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2000. — С. 12.
Спасылкі
Маці Божай Фацімскай Катэгорыя:Касцёлы Пінскай дыяцэзіі Катэгорыя:1998 год у Беларусі Катэгорыя:1998 год у Баранавічах