Лейла́ Рызва́наўна Ісмаілава (Лейла́ Рызва́наўна Ісмаіллі́, нар. , Мінск) — амерыканская распрацоўшчыца віртуальнай моды, мадэль. Раней — беларуская журналістка, вядучая музычных тэлевізійных праграм. У прыватнасці, вяла дзіцячы конкурс песні «Еўрабачанне» 2010 г., які праходзіў у Мінску (разам з Д. Кур’янам), абвяшчала вынікі галасавання ад Беларусі на «Еўрабачанні» 2011 г., і была вядучай нацыянальнага адбору ў Беларусі для «Еўрабачання» 2012 г.

З 2016 года жыве і працуе ў ЗША6 Questions for Leila Ismailova: Digital fashion and life after Artisant // Cointelegraph Magazine. 2023. August 29..

Біяграфія Нарадзілася 28 ліпеня 1989 года ў Мінску ў сям’і Р. І. Ісмаілава, ураджэнца Азербайджана, і мінчанкі Г. І. Ружанцовай. Праз месяц пасля нараджэння дачкі сям’я пераехала ў г. Баку.

Калі Лейле было тры гады, яе бацька, які працаваў дырэктарам нафтабазы ў Агдаме, загінуў падчас армяна-азербайджанскага ўзброенага канфлікту ў выніку абстрэлу. Маці з трыма дзяцьмі вярнулася ў Мінск.

Лейла пачала публікаваць матэрыялы ў 15 гадоў. У 2006 г. скончыла Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (клас гісторыі), а затым — інстытут журналістыкі БДУ (аўдыявізуальная журналістыка, дыплом з адзнакай, лепшая выпускніца інстытута 2011 г.)Лучшие выпускники БГУ — 2011 // БГУ .

У 2010 годзе па стыпендыяльнай праграме Еўрапейскага Саюза «Эразмус Мундус» навучалася ва Універсітэце імя Арыстоцеля (г. Салонікі, Грэцыя). Адтуль накіравала заяўку ў Мінск на адбор вядучых для дзіцячага «Еўрабачання». Паспяхова прайшла адбор, што стала пачаткам яе тэлевізійнай працы.

Здымалася таксама ў музычных кліпах, фота- і тэлевізійнай рэкламе. Удзельнічала ў ІІІ з’ездзе азербайджанцаў свету. З 2011 г. навучалася ў адной з акцёрскіх школ у Галівудзе (Лос-Анджэлес, ЗША).

«...Паступова я стала пагружацца ў свет лічбавай моды, якая мне вельмі блізкая. Мы можам выказваць сябе праз віртуальнае адзенне, прыбірацца, выстаўляць фота ў сацсетцы. І разам з тым не купляць матэрыяльныя рэчы, скарачаючы спажыванне і забруджванне навакольнага асяроддзя.»

Сям’я Маці — настаўніца рускай мовы і літаратуры ў гімназіі. Старэйшая сястра Эсміра — журналіст, эканаміст і літаратар; працавала, у прыватнасці, у Пасольстве Азербайджана ў Беларусі, у прадстаўніцтве Праграмы развіцця ААН у Мінску. Малодшы брат — Бахрам.

Асноўныя тэлепраграмы 20 px|Лагатып дзіцячага конкурсу песні «Еўрабачанне» 2010 г. Дзіцячы конкурс песні «Еўрабачанне» 2010 г. — вядучая. Конкурс песні «Еўрабачанне» 2011 г. — глашатай ад Беларусі. 20 px|Герб муніцыпалітэта Амневіль, рэгіён Латарынгія, дэпартамент Мозель, Францыя Спартыўна-забаўляльная тэлегульня «Бітва тытанаў» (фран. назва «Intervilles»), Францыя, 2011 г. — удзельніца каманды Беларусі. 20 px|Сцяг г. п. Мір «Музычныя вечары ў Мірскім замку» 2011 г. — вядучая. Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» 2011 г. — вядучая. 20 px|Сімвал конкурсу песні «Еўрабачанне» «Еўрафэст» (нацыянальны адбор на конкурс песні «Еўрабачанне» 2012 г.) — вядучая.

У музычных кліпах «Вінцэнт» — «Восеньскі вальс»Vinsent. Восеньскі вальс // youtube.com. «Манекен» — «Зваротны квіток»The Maneken. Обратный билет // youtube.com.

Мадэль 20 px|Сцяг штата Каліфорнія. Калекцыя шалікаў «Кэралайн Монік» 2013 г. (г. Беверлі-Хілз, акруга Лос-Анджэлес, штат Каліфорнія)

Узнагароды і прэміі Тытул «Міс прэса» на конкурсе «Міс Мінск» 2009 г. Нацыянальная прэмія «Тэлевяршыня» 2011 г. у намінацыі «Лепшая вядучая музычна-забаўляльнага шоў».

Спасылкі ГРАМЧАКОВА, В. Лейла Ісмаілава: «Мая намінацыя!» // Універсітэт. 2009. № 15 — 16.

Катэгорыя:Тэлевядучыя Беларусі Катэгорыя:Фотамадэлі Беларусі Катэгорыя:Фотамадэлі ЗША